Белорусский портал в Казахстане

Нацбанк увёў у абарачэнне памятную манету прамавугольнай формы "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Казанская"



Нацыянальны банк Беларусі 2 верасня 2011 года ўвёў у абарачэнне сярэбраную памятную манету "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Казанская" серыі "Праваслаўныя цудатворныя іконы" наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 31,10 г.

Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка, манета мае прамавугольную форму, памер — 30х45 мм, з пярэдняга і задняга бакоў — выступае кант па перыметры. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс: у цэнтры — арнамент у выглядзе вінаграднай лазы, што сімвалізуе Багародзіцу, унутры якога памятны крыж, устаноўлены на замчышчы ў Заслаўі ў сувязі са святкаваннем тысячагоддзя праваслаўнай царквы ў Беларусі, і проба сплаву; уверсе — рэльефная выява дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпісу ў два радкі: "Рэспубліка Беларусь", унізе — намінал "20 рублёў", справа ад намінала — год чаканкі.

Рэверс: у цэнтры — вобраз Прасвятой Багародзіцы "Казанская" (выявы німбаў над Багародзіцай і Ісусам Хрыстом, зоркі на адзенні Багародзіцы, а таксама арнамент па вуглах манеты выкананы золатам); унізе — надпіс: "Казанская".

Манета адчаканена на манетным двары ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгенштальт", Карлсфельд, Германія, накладам да 10.000 штук.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/428/8999
Текущая дата: 01.07.2024