У Дастоеўскай сярэдняй школе Іванаўскага раёна створаны музей ураджэнца вёскі, выдатнага рускага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага — ініцыятывай і карпатлівай працай настаўнікаў, вучняў сабрана звыш 3 тысяч найцікавейшых экспанатаў аб жыцці і творчасці генія сусветнай літаратуры.
На вялікі жаль, сядзіба Дастаеўскіх (а гэта быў драўляны прасторны дом на 5 пакояў з каморай, адрынай, калодзежам, крынічкай) не захавалася, а то быў бы ў нас надзвычай цікавы турысцкі маршрут — для замежных гасцей, для айчынных наведнікаў...
Але ж галоўнае — у самім музеі ёсць, захаваліся, копіі архіўных дакументаў з падрабязным апісаннем усяго маёнтка. Так што архітэктарам па іх няцяжка будзе скласці дакладны праект, брыгадзе цесляроў няцяжка ўсё ўзвесці. Нават грошай вялікіх на гэта не спатрэбіцца! Да таго ж інтарэсы тут і нашы, і расійскія, таму сродкі мог бы выдзеліць бюджэт Саюзнай дзяржавы.
З дапамогай расіян можна будзе папоўніць музей экспанатамі...
Думаецца: для паспяховай працы па ўзнаўленні сядзібы найперш трэба было б стварыць Фонд Дастаеўскага і ў ім акумуляваць усе сродкі, у тым ліку і ахвяраванні людзей, прыхільнікаў яго таленту (грамадская рада, якая кантралявала б расходаванне грошай, таксама была б не лішняй).
Да гэтай справы неабходна, лічу, падключыць і беларускіх пісьменнікаў, якія могуць многае зрабіць і для збору сродкаў, і для прапаганды маршруту да сядзібы Дастаеўскіх. У недалёкай перспектыве я бачу там нават пабудову гасцініцы з рэстаранам, бо ўпэўнены, што гэта будзе адзін з найбольш запатрабаваных, адзін з найлепшых, найцікавейшых турысцкіх маршрутаў у Беларусі.
Да таго ж аднаўленне радавой сядзібы Дастаеўскіх і арганізацыя на яе базе музейнага комплексу прадэманстравала б беражлівыя адносіны да слыннага роду, павагу беларускага і рускага народаў да памяці пісьменніка, непарыўнасць і еднасць дзвюх краін.
Леанід Сянюта, г. Мінск
Звязда, 31 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/429/11967
Текущая дата: 16.11.2024