З творчасцю народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча знаёміць выстава яго работ, што адкрылася 7 лютага ў галерэі пасольства Чэхіі ў Мінску.
Майстар графікі вядомы ілюстрацыямі да твораў Янкі Купалы, Івана Шамякіна, Уладзіміра Караткевіча, Алеся Адамовіча, іншых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. За цыклы афортаў "Партызаны" і "Купаліяна" ў 1972 годзе Кашкурэвіч быў удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
У верасні аўтару ўнікальных твораў споўніцца 83 гады. Але, нягледзячы на ўзрост, ён працягвае працаваць і кожны дзень праводзіць у майстэрні.
Выстава будзе працаваць амаль два тыдні.
БелаПАН
7 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/429/12077
Текущая дата: 16.11.2024