Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Айчынны энергетычны комплекс — адзін з важнейшых складальнікаў прамысловага і інавацыйнага развіцця нацыянальнай эканомікі, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Дзякуючы высокаму майстэрству, ведам і багатаму досведу галіна ўпэўнена рухаецца наперад: паспяхова рэалізуюцца буйныя высокатэхналагічныя праекты, уводзяцца ў строй новыя аб’екты, мадэрнізуецца электрасетка, інфраструктура, асвойваюцца перадавыя тэхналогіі».
«Ключавое месца ў энергасістэме краіны сёння займае Беларуская атамная станцыя, а ўвядзенне ў эксплуатацыю яе другога энергаблока — галоўная падзея года ў айчыннай энергетыцы і яшчэ больш умацоўвае пазіцыі нашай дзяржавы як ядзернай дзяржавы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт выказаў перакананасць, што інтэлектуальны патэнцыял, а таксама закладзеныя ветэранамі традыцыі дадуць магчымасць і ў далейшым эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця і новых працоўных дасягненняў.
Звязда, 22 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/43/71895
Текущая дата: 26.12.2024