Аляксандр Рыбак рэкамендуе ўдзельнікам "Еўрафэсту" глядзець амерыканскія серыялы, каб вучыць англійскую мову.
Пераможца "Еўрабачання-2009", нарвежскі спявак і скрыпач беларускага паходжання Аляксандр Рыбак рэкамендуе ўдзельнікам "Еўрафэсту" глядзець амерыканскія серыялы без перакладу, каб вучыць англійскую мову. Пра гэта ён заявіў 5 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле слоў Рыбака, фіналістаў тэлевізійнага музычнага праекта "Еўрафэст" — нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2012" — аб`ядноўвае душэўнае выкананне і дрэнная англійская мова. Таму спявак рэкамендуе ім дзве-тры гадзіны ў дзень аддаваць вывучэнню англійскай мовы, але не пры дапамозе педагога, а падчас прагляду амерыканскіх серыялаў без перакладу.
Пераможца "Еўрабачання-2009" выказаў сваё меркаванне аб кожным з фіналістаў "Еўрафэсту". Рыбак лічыць, што ў групы Litesound "самая заходняя" мелодыя, якая запамінаецца і можа лёгка пакарыць публіку Даніі, Швецыі і іншых еўрапейскіх краін. Яму таксама спадабалася пастаноўка нумара калектыву і лепшая англійская мова ў параўнанні з іншымі выканаўцамі.
Нарвежскі музыкант адзначыў прафесіяналізм Вікторыі Алешкі і заявіў, што ў яе "найлепшы голас".
Спявачка Гюнеш Рыбаку запомнілася "самай прыгожай у свеце ўсмешкай". Аднак ён параіў выканаўцы ў выпадку перамогі ў нацыянальным адборы паказаць сябе і з іншага боку: "Часам трэба ўнікнуць у песню".
Пра Алену Ланскую Рыбак сказаў: "Адчуваецца, што яна артыстка, у яе адмысловы голас, і яна разумее кожнае слова, якое спявае. У яе добрая песня".
Юзары здаўся нарвежскаму музыканту "вельмі самаўпэўненым" выканаўцам, у якога шмат энергіі. Гэта можа спадабацца гледачам, лічыць Рыбак.
Фінал праекта "Еўрафэст" пройдзе 31 студзеня ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь-1". Пераможца, які прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2012", будзе вызначаны паводле правілаў конкурсу: па выніках галасавання гледачоў і ацэнак журы.
Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2012" пройдзе ў маі ў Азербайджане.
БелаПАН
6 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/431/11716
Текущая дата: 16.11.2024