Найлепшы спосаб адзначыць - гаварыць па-беларуску. 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Да гэтага прымеркаваны першы этап Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі. Ён пройдзе ў офісе грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ).
«Улічваючы, што сёлета юбілеі Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка, мы прапануем пісаць дыктоўку менавіта паводле іх твораў», - паведаміў БелаПАН кіраўнік ТБМ Алег Трусаў. Ахвотных запрашаюць у офіс ТБМ, а 17.30.
«Напісаць дыктоўку можа любы ахвотнік. Калі збярэцца шмат такіх людзей, дыктоўка пройдзе ў два, тры этапы.
Акрамя таго, мы разаслалі ў большасць пасольстваў замежных дзяржаў у Беларусі запрашэнне ўзяць удзел у гэтым мерапрыемстве. Звычайна прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса нам у сваёй прысутнасці не адмаўляюць», - заўважыў кіраўнік ТБМ.
У рэгіёнах даты і месца правядзення дыктоўкі вызначаць мясцовыя структуры ТБМ. Агульнанацыянальная дыктоўка праводзіцца ў Беларусі пяты год запар з ініцыятывы філосафа Уладзіміра Падгола. Мэта акцыі - дэманстрацыя павагі да роднай мовы. Першы раз дыктоўка была арганізавана 25 сакавіка 2008 года, яе прымеркавалі да 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Найлепшы спосаб асабіста ўшанаваць родную мову ў гэты дзень (як і ва ўсе іншыя дні) - гаварыць, чытаць і пісаць па-беларуску ў сям’і і ў грамадзе.
Дык са святам!
Будзьма!, 21 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/431/12390
Текущая дата: 25.12.2024