21 лютага ў мінскім офісе грамадскага аб`яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) пачаўся першы этап агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.
Дыктоўку пісалі паводле ліста Янкі Купалы 1925 года, прасякнутым болем за Беларусь і верай у нацыянальную волю народа.
"Мы лічым, што родная мова — гэта той падмурак у жыцці чалавека, — адзначыла ў інтэрв`ю БелаПАН першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім, — які дазваляе яму, найперш, стварыць сябе як асобу і дабіцца поспеху ў жыцці. Без роднай мовы гэта зрабіць цяжка, таму што губляецца повязь чалавека са сваімі роднымі, блізкімі, са сваімі продкамі. Губляецца той пласт культуры, які быў ужо да нас, назапашаны многімі пакаленнямі нашага народа.
Дыктоўка не патрабуе шмат намаганняў, а між тым, калі яе ўдзельнікаў многа, людзі бачаць, што яны не адзінокія ў сваёй любові да роднага слова. Яны такім чынам дэманструюць сваё жаданне чуць і бачыць беларускае слова".
"Ідэя напісання дыктовак — адзін з выдатных спосабаў прапагандавання роднай мовы, збірання аднадумцаў, супляменнікаў, суайчыннікаў, — разважае святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леанід Акаловіч. — Мова нас аб`ядноўвае, злучае, падымае на абарону Бацькаўшчыны. Заўважаю, што моладзь хінецца да беларускай мовы, хоча яе пазнаваць, бо праз свае карані адчувае старажытнасць гэтай мовы.
Занядбаць мову — гэта значыць зліквідаваць народ. Таму ўсякія шляхі прапагандавання і адстойвання мовы ёсць карысная справа для нацыі. Наша мова — старажытная, і яна павінна жыць сярод нас, у суквецці ўсіх моваў свету, і гэтае багацце, Богам дадзенае, мы павінны бараніць".
Адзін з удзельнікаў дыктоўкі Анатоль даведаўся пра яе ў сацыяльнай сетцы і вырашыў адгукнуцца на запрашэнне. "Таму што я люблю нашу мову, паважаю гісторыю, — кажа юнак. — Побач, у асноўным, рускамоўнае насельніцтва, і таму не бачу сэнсу размаўляць з імі па-беларуску. Але, канешне, хацеў бы размаўляць на роднай мове і ў звычайных умовах".
Агульнанацыянальная дыктоўка праводзіцца ў Беларусі пяты год запар з ініцыятывы філосафа Уладзіміра Падгола. Мэта акцыі — дэманстрацыя павагі да роднай мовы. Першы раз дыктоўка была арганізаваная 25 сакавіка 2008 года, яе прымеркавалі да 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
БелаПАН, 21 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/431/12398
Текущая дата: 25.12.2024