Аб’яднаўшы культуру, навуку, гісторыю і бізнэс, у Маладзечне створаць лепшую ў свеце арганізацыю па адраджэнні спадчыны дынастыі Агінскіх.
У сталіцы леташніх рэспубліканскіх "Дажынак" актыўна вядуцца работы па ўкараненні адразу дзвюх унікальных для Беларусі і краін СНД бізнэс-структур — кластараў. Што яны сабой уяўляюць, чым адрозніваюцца ад іншых эканамічных суб`ектаў, якую падтрымку змогуць аказаць мясцоваму прадпрымальніцтву, мы папрасілі расказаць аўтара стратэгічных планаў развіцця абодвух кластараў, першага віцэ-старшыню Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзіміра Сівуху.
— У перакладзе з англійскай мовы "кластар" азначае "аб`яднанне", аднак у эканоміцы гэты тэрмін разумеецца шырэй. Калі спрошчана, то кластар — гэта форма паскоранага і ўстойлівага інавацыйнага развіцця малога і сярэдняга бізнэсу, — патлумачыў Уладзімір Леанідавіч. — Звярніце ўвагу, сёння ў краіне больш за 200 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў і каля 70 тысяч малых прадпрыемстваў. Пры гэтым толькі 20% вышэйназванай арміі ІП-шнікаў займаецца вытворчасцю і аказаннем паслуг, астатнія — гандлем. Усяго 5% недзяржаўных дробных вытворчых прадпрыемстваў зарыентаваны на інавацыйныя прадукты. А мы хочам пераключыць увагу прадпрымальнікаў менавіта на развіццё вытворчасці па самых важных і перспектыўных для Беларусі кірунках.
Для паспяховага развіцця нашай краіны неабходны пераход усёй прамысловай галіны — незалежна ад формы ўласнасці канкрэтнага прадпрыемства — на інавацыйны шлях развіцця. Аднак старыя схемы арганізацыі і кіравання ў сённяшніх умовах ужо недастаткова эфектыўныя, таму мы хочам ужыць сучасныя спосабы арганізацыі вытворчасці — індустрыяльныя паркі і кластары, якія стануць цэнтрамі развіцця прамысловасці ў рэгіёне.
Увогуле, кластар — гэта група геаграфічна лакалізаваных узаемазвязаных кампаній, пастаўшчыкоў абсталявання, камплектуючых, спецыялізаваных паслуг, інфраструктуры, навукова-даследчых інстытутаў, ВНУ і іншых арганізацый, якія ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, чым узмацняюць канкурэнтныя перавагі асобных кампаній кластара.
Мы абапіраемся на станоўчы досвед іншых дзяржаў. Як паказвае сусветная практыка, менавіта малы і сярэдні бізнэс найбольш актыўна і дынамічна ўкараняюць у сябе інавацыі. І максімальнага эфекту дробныя недзяржаўныя прадпрыемствы дасягаюць, калі аб`ядноўваюцца ў групы. Гэта могуць быць бізнэс-інкубатары, карысныя для пачаткоўцаў, тэхнапаркі, дзе спалучаюцца навука і вытворчасць, індустрыяльныя паркі для развіцця сучаснай вытворчасці, а разам з імі і кластары. Пры гэтым індустрыяльныя паркі і кластары з`яўляюцца самымі эфектыўнымі пры рэалізацыі інавацыйных праектаў. У якасці прыкладу паспяховай дзейнасці кластараў назаву славутую "Сіліконавую даліну" і карпарацыю Nokіa. І такі спіс можна працягваць.
Улічыўшы ўсё гэта, два гады таму мы прыступілі да стварэння ў Маладзечне першага ў Беларусі кластара. А паколькі сёння найбольш востра стаяць пытанні энергазабеспячэння, то сканцэнтравалі свае намаганні на развіцці і падтрымцы тых малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія працуюць у галіне альтэрнатыўнай энергетыкі і энергазберажэння. Мы паставілі перад сабой мэту — стаць перадавой арганізацыяй па азначаным кірунку на прасторы ўсяго СНД. Акрэслілі місію нашага кластара — зрабіць новыя энергазберагальныя тэхналогіі і альтэрнатыўную энергетыку даступнымі для жыхароў Беларусі, развіць культуру выкарыстання альтэрнатыўных крыніц энергіі і, па магчымасці, папярэдзіць глабальнае пацяпленне і энергетычны крызіс на планеце. На жаль, праект развіваецца не так хутка, як хацелася б, што тлумачыцца інертнасцю і стэрэатыпнасцю мыслення людзей, якія прымаюць рашэнні.
— А чаму менавіта Маладзечна быў абраны месцам арганізацыі першага ў Беларусі кластара?
— Для гэтага тут ёсць усе неабходныя ўмовы. У прыватнасці, у Маладзечне дзейнічае больш за два дзясяткі інавацыйных малых прадпрыемстваў з высокім навукова-даследчым патэнцыялам, якія, апроч таго, самі ажыццяўляюць поўны цыкл работ (даследаванні і распрацоўкі, выпрабоўванні, падрыхтоўку і вытворчасць, маркетынг і рэалізацыю). Канцэнтрацыя спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй на іх дасягае 75%. Такія прадпрыемствы нават у час крызісу здолелі забяспечваць рост аб`ёму вытворчасці.
Кластар толькі на стадыі фарміравання, аднак ужо сёння вышэйназваныя прадпрыемствы выпускаюць інавацыйныя прадукты: энергазберагальныя і святлодыёдныя свяцільні, экавату з макулатуры, устаноўкі для вырабу брыкетаў з саломы і апілак, сістэмы "Энергазберагальны пад`езд", навігацыйныя тэрміналы для кантролю транспарту, беспілотныя лятальныя апараты, сучасныя электронныя лічыльнікі вады, газу, каналізацыі, сучасныя шклопакеты, зборныя будынкі. Апроч таго, у горадзе ёсць велізарныя — больш за 100 тысяч квадратных метраў — вытворчыя плошчы, якія пустуюць. Іх можна выкарыстаць для далейшага развіцця малых прадпрыемстваў.
Аб`яднанне ў кластар дазволіць сканцэнтраваць сілы на энергазберажэнні і альтэрнатыўнай энергетыцы, прыцягнуць навуку да новых распрацовак, стварыць новыя вытворчасці і працоўныя месцы на плошчах, якія існуюць, заахвоціць замежных інвестараў і стварыць сучасныя прадпрыемствы ў галіне энергазберажэння, аб`яднаць вытворцаў і пастаўшчыкоў, з`яднаць моладзь (бізнэс-інкубатары), навуку, вытворчасць і збыт, наладзіць партнёрства дзяржавы і прыватнага бізнэсу.
— Што канкрэтна Маладзечна і краіна ў цэлым атрымаюць ад дзейнасці згаданага кластара?
— Кластар забяспечыць дынамічнае развіццё рэгіёна ў стратэгічна важным кірунку — энергазберажэнні. Прадпрыемствы-партнёры атрымаюць істотную падтрымку за кошт заказаў кластара. Горад і вобласць атрымаюць навукова-тэхнічны цэнтр рэгіянальнага развіцця, што станоўча адаб`ецца на росце дабрабыту жыхароў. У краіны і замежных партнёраў з`явіцца новы досвед у галіне сучасных метадаў рэгіянальнага развіцця і кіравання.
Сусветная практыка паказвае, што вузкая спецыялізацыя памножаная на тэрытарыяльную канцэнтрацыю і комплексны падыход, даюць станоўчы эканамічны эфект. Праз 2-3 гады розніца ў тэмпах і глыбіні развіцця паміж прадпрыемствамі, якія ўваходзяць у кластар, і тымі, што не ўваходзяць, складае 1,3-1,5 раза (на карысць кластара). Па вялікім рахунку, індустрыяльныя паркі варта было б стварыць у кожным рэгіёне нашай краіны, з далейшым пераходам лепшых з іх на кластарны шлях развіцця, — тады мы зможам атрымаць паскоранае развіццё інавацыйнай вытворчасці і падтрымаць дробны і сярэдні бізнэс.
І яшчэ, на жаль, у нашай краіне да гэтага часу стаўленне да малога бізнэсу — як з боку насельніцтва, так і з боку мясцовых улад — не заўсёды карэктнае. А аб`яднанне дробных прадпрыемстваў у адну схему дазволіць ім мець большую вагу і законным чынам лабіраваць свае групавыя інтарэсы.
— Раскажыце, калі ласка, пра другі кластар, што ствараецца ў Маладзечне. Ён, калі не памыляюся, мае зусім нечаканую — культурна-гістарычную — скіраванасць.
— Так і ёсць. Дадам, што для рэалізацыі праекта быў распрацаваны ўнікальны стратэгічны план. Нічога падобнага вы на тэрыторыі СНД і Усходняй Еўропы не знойдзеце. Аналагамі могуць пахваліцца толькі некалькі найбольш развітых краін свету кшталту ЗША, Францыі, Швецыі.
Культуру традыцыйна ўспрымаюць як "паглынальнік" грошай, аднак пры кластарным падыходзе культура становіцца сродкам развіцця эканомікі, паколькі кластар злучае ў адно цэлае культурна-гістарычныя і бізнэс-праекты.
На працягу апошніх трох гадоў аматары і прыхільнікі творчасці Міхаіла Клеафаса Агінскага займаюцца рэалізацыяй праектаў па адраджэнні і папулярызацыі спадчыны роду Агінскіх. Нагадаю, што Міхаіл Клефас — адзін з самых вядомых у свеце людзей, якія некалі жылі на Маладзечаншчыне. Гэтыя праекты могуць стаць візітоўкай Беларусі на міжнароднай арэне, бо Агінскага ведаюць і любяць і ў Францыі (дзе жылі яго сябры), і ў Англіі (дзе жывуць яго нашчадкі), і ў Італіі (дзе ён пахаваны). Агінскі — знакавая фігура ў гісторыі Расіі, Літвы і Польшчы. Усе вышэйназваныя краіны прызнаюць значнасць Беларусі ў духоўнай і творчай спадчыне Агінскага і маюць жаданне з намі супрацоўнічаць.
Да работы ўжо далучыліся гісторыка-краязнаўчы музей горада Смаргоні (у Смаргонскім раёне меціцца Залессе, дзе была сядзіба Агінскага, празваная яго сучаснікамі "Паўночнымі Афінамі"), Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага, Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў, а таксама шмат (каля сотні) творчых асоб — мастакоў, пісьменнікаў, навукоўцаў і проста энтузіястаў, людзей неабыякавых да сваёй гісторыі.
Праекты маюць велізарны турыстычны патэнцыял, таму мы рэалізуем іх у межах маштабнага інфармацыйна-турыстычнага кластара, які ствараем паралельна. Уявіце: сёння ў Залессе ў суботні дзень з добрым надвор`ем проста паглядзець на рэшткі маёнтка Агінскага, рэканструкцыя якога яшчэ не завершана, прыязджаюць да 500 чалавек. І гэта пры адсутнасці экскурсавода і нейкай забаўляльнай праграмы! Пры правільнай арганізацыі турызму не толькі ў Залессі, але і ў Маладзечне гэтая лічба можа вырасці ў разы, прычым у асноўным — за кошт замежных турыстаў. Таму што Маладзечна — гэта гістарычнае перакрыжаванне роду Агінскіх, Карла XІІ, Напалеона, Льва Сапегі і іншых вядомых асоб.
Імя Міхаіла Клеафаса Агінскага — гэта сусветна раскручаны брэнд, пад які мы збіраемся падвесці адпаведную турыстычную базу. Мяркуем стварыць сваю турфірму, якая будзе спецыялізавацца выключна на рэгуляванні турыстычных патокаў па месцах, звязаных з імем Агінскага (толькі ў Беларусі такіх больш за 30), арганізаваць выпуск тэматычнай сувенірнай прадукцыі (цукерак, духоў, статуэтак, музычных дыскаў), задзейнічаць для гэтага маладзечанскія прыватныя прадпрыемствы, стварыць у Маладзечне турыстычны забаўляльны комплекс, музей замкавай культуры і г.д.
Больш за тое, мы збіраемся арганізаваць міжнародныя пленэры, прысвечаныя памяці Міхаіла Клеафаса Агінскага, заснаваць міжнародны музычны фестываль, які па чарзе будзе праводзіцца ў Беларусі (Маладзечна), Польшчы, Літве і Расіі, і міжнародны літаратурны конкурс з уручэннем прэмій Агінскага. Усё пералічанае вышэй дапаможа сканцэнтраваць вакол імені Агінскага сусветную творчую эліту (мастакоў, музыкантаў, пісьменнікаў) і паглыбіць унёсак гэтай славутай асобы ў сучасную культуру. Праект мае велізарны міжнародны патэнцыял. Цяпер мы актыўна супрацоўнічаем з Літвой, Польшчай, Вялікабрытаніяй.
Яшчэ раз падкрэслю: у інфармацыйна-турыстычным кластары мы аб`ядноўваем культуру, навуку, гісторыю і бізнэс для дасягнення адной агульнай мэты — стаць лепшай арганізацыяй у свеце па адраджэнні і выкарыстанні спадчыны дынастыі Агінскіх. Да ўдзелу ў нашым кластары (прамым ці ўскосным) мы збіраемся стварыць ці прыцягнуць каля 50 фірмаў як дзяржаўнага, так і прыватнага сектара. Уласным прыкладам мы дакажам, што шанаванне сваёй гісторыі і культуры можа прыносіць не толькі эмацыянальнае задавальненне, але спрыяць стварэнню новых працоўных месцаў, прыносіць даход і вывесці нашу краіну на новы ўзровень на міжнароднай арэне.
Меркаванне энтузіяста:
Дырэктар Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусі Рыгор Сарока:
— Як правіла, калі гавораць пра Агінскага, адразу ўзгадваюць яго маёнтак у Залессі, што недалёка ад Маладзечна. Аднак трэба адзначыць, што сам горад Маладзечна меў куды большае значэнне для роду Агінскіх, бо гэтая сям`я валодала Маладзечанскім замкам больш за 120 гадоў!
Для многіх Міхаіл Клеафас вядомы як аўтар знакамітага паланеза "Развітанне з Радзімай", але на яго творчым рахунку ёсць і іншыя цудоўныя творы: фартэпіянныя п`есы, паланезы, мазуркі, маршы, менуэты, вальсы, рамансы. Міхаіл Клеафас Агінскі быў не толькі кампазітарам, але і палітыкам, дыпламатам, рэвалюцыянерам. Многае пра яго жыццё ўжо вядома, аднак шмат засталося і "белых плям".
Не так даўно Масква перадала Беларусі архівы Агінскага. А гэта 6 тысяч адзінак яшчэ не цалкам даследаваных матэрыялаў. Па меры іх вывучэння выяўляюцца новыя цікавыя факты з жыцця самога Агінскага і яго сям`і. У прыватнасці, ёсць версія, што на тэрыторыі былога Бернардзінскага манастыра, дзе сёння стаіць Маладзечанскі станкабудаўнічы завод, знаходзяцца магілы чатырох прадстаўнікоў роду Агінскіх.
У межах праекта мы збіраемся аднавіць у Маладзечне на месцы замчышча ўсе палацы, маёнткі і замкі, якімі некалі валодалі Агінскія па ўсім свеце, адбудуем мініяцюрныя копіі кожнага аб`екта. Гэта будзе своеасаблівы музей замкавай культуры. Задум шмат.
Увогуле, нашы маладзечанскія мясціны насычаны гісторыяй. Тут бывалі Карл XІІ, Напалеон Банапарт, Кутузаў і іншыя вядомы людзі. На такім выдатным гістарычным матэрыяле трэба развіваць турызм. Тым больш што сам горад Маладзечна пасля леташніх рэспубліканскіх "Дажынак" набыў сапраўдны еўрапейскі лоск і людзям прыемна сюды прыязджаць.
Запрашаем усіх ахвотных далучыцца да гэтых праектаў. Падрабязнасці — на сайце www.ogіnsky.stsby.com.
Інга Міндалёва, Маладзечанскі р-н.
Звязда, 22 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/431/12409
Текущая дата: 25.12.2024