Белорусский портал в Казахстане

З`явяцца памятныя манеты "М. Багдановіч. 120 гадоў"



Нацбанк уводзіць іх у абарачэнне 27 кастрычніка. Сярэбраная манета мае намінал 10 рублёў, пробу сплаву — 925, масу — 16,81 грама. Аднарублёвая медна-нікелевая манета важыць 13,16 грама.

Адчаканены абедзве на АТ "Манетны двор Польшчы": сярэбраная якасцю "пруф", медна-нікелевая — "пруф-лайк". Тыраж кожнай — 2000 штук.

Уладзіслаў Кулецкі
Звязда, 27 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/433/10192
Текущая дата: 29.09.2024