Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі створаць беларускамоўны канал "Беларусь-3"



Зусім хутка на змену тэлеканалам "Першы", "ЛАД" і "Беларусь-ТБ" прыйдуць тэлеканалы "Беларусь-1", "Беларусь-2" і "Беларусь-24". Рэбрэндзінг распачнецца ўжо з 5 лістапада.

— Мы верым, што ў нас усё атрымаецца, — зазначыў падчас прэс-канферэнцыі старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. — З гэтага часу кожны канал будзе мець сваю сферу дзейнасці. У аддаленай будучыні, хутчэй за ўсё ў наступным годзе, мы плануем запусціць яшчэ і тэлеканал "Беларусь-3", які будзе вяшчаць цалкам па-беларуску.

У абноўленым фармаце перад гледачамі прадстануць абноўленыя праграмы з мінулых сезонаў, а таксама зусім новыя перадачы і ток-шоу. У прыватнасці, з`явяцца такія праграмы, як "Да цешчы на бліны" з Эміліяй Пранскутэ і "Толькі жанчына ведае" з Тамарай Лісіцкай. З`явяцца ў эфір і новыя твары — у прыватнасці, новыя вядучыя навін. Больш падрабязна пра ўсе навінкі новага сезона на Белтэлерадыёкампаніі — у бліжэйшых нумарах "Звязды".

Ілья Лапато
Звязда, 29 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/433/10218
Текущая дата: 29.09.2024