Белорусский портал в Казахстане

З нагоды Дня Рэфармацыі мінчан запрасілі на "Баль у Радзівіла"



29 кастрычніка ў мінскім Маладзёжным тэатры эстрады адбылося святкаванне Дня Рэфармацыі.

Вечарына мела назву "Баль у Радзівіла" і спалучала канцэрт і тэатральнае відовішча. На баль "прыйшлі" Мікалай Радзівіл Руды і Мікалай Радзівіл Чорны з жонкамі, каб абмеркаваць лёс Бацькаўшчыны. Іх гасцямі былі падканцлер Астафей Валовіч і іншыя прадстаўнікі шляхты Вялікага Княства Літоўскага.

Гледачы ўбачылі старажытныя танцы, для іх выступілі гурты старажытнай музыкі і танца "Стары Ольса" і "Залаты двор".

БелаПАН
30 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/433/10282
Текущая дата: 29.09.2024