Белорусский портал в Казахстане

Залатую калекцыю песень выбралі ў Беларусі



Залатую калекцыю песень выбралі ў Беларусі. Пераможцаў галасавання гледачоў на сайце ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" назвалі 12 снежня ў Палацы Рэспублікі.

З сотні песень ХХ стагоддзя, прадстаўленых для галасавання Моладзевым тэатрам эстрады і тэлеканалам СТБ, гледачы выбралі 35 кампазіцый: "Александрына", "Алеся", "Бывайце здаровы", "Вераніка", "Гаю мой, не кліч", "Горыч-ягада", "Даставай, Язэп, гармонік", "Дні прыгожыя", "Заварожаная фея", "Завушніцы", "Зорка Венера", "Каля чырвонага касцёла", "Калядачкі", "Касіў Ясь канюшыну", "Каханая", "Кума", "Купалінка", "Лявоніха", "Малады ды не жанаты", "Мелодыя кахання", "Мой родны кут", "Ночка цёмная", "Ой, княжна", "Ой, хацела ж мяне маці", "Па-над белым пухам вішняў", "Пах чабаровы", "Сарамлівая дзяўчынка", "Слуцкія ткачыхі", "Спадчына", "Сто гадоў", "Цыганка", "Цячэ вада ў ярок", "Чарка на пасашок", "Чырвона ружа", "Явар і каліна". Адбор кампазіцый таксама праводзілі экспертны савет у складзе дзеячаў літаратуры і мастацтва, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, работнікаў сферы адукацыі і фокус-група ў складзе студэнтаў і выкладчыкаў кафедры эстраднага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры.

12 снежня ў Палацы Рэспублікі адбыліся здымкі гала-канцэрта "Залатая калекцыя беларускай песні", які будзе паказаны ў эфіры СТБ 7 студзеня 2012 года. Наступным этапам стане правядзенне ў 2012 годзе гастрольнага тура па гарадах Беларусі з аднайменнай назвай, а таксама выпуск серыі СD/DVD. Новы творчы праект "Залатая калекцыя беларускай песні" рэалізуецца Моладзевым тэатрам эстрады пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі і ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" на працягу 2011-2012 гадоў у некалькі этапаў. Праект накіраваны на стварэнне ўмоў для з`яўлення і далейшага развіцця таленавітых дзеячаў эстраднага мастацтва, падтрымку і папулярызацыю беларускай песні і беларускага слова.

Звязда, 14 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/433/11195
Текущая дата: 16.11.2024