У аўторак сталі вядомыя імёны 15 паўфіналістаў конкурсу "Еўрафэст", якіх выбіралі больш чым з сотні прэтэндэнтаў.
Адбор праходзіў у два этапы. У першым артысты спявалі перад журы на сцэне (гл. "Звязду" за 6 снежня), у другім — журы адсочвала ўжо тэлевізійную карцінку выступлення — як спявак умее трымацца перад камерай.
Паўфінал пройдзе ў прамым эфіры 21 снежня.
Хто прайшоў?
У паўфінал трапілі як масцітыя артысты, так і малавядомыя спевакі. Адбор прайшлі Гюнеш (сцэнічнае імя GUNЕSH), гурт "Lіtеsоund", Анастасія Віннікава, Юзары (сцэнічнае імя UZАRІ), Вікторыя Алешка і заслужаная артыстка Беларусі Алена Ланская. Кампанію ім складуць Аўра, Ганна Благава, ГЕРМАН, гурты "Эківокі", Thе Сhаmріоns, дуэт Аляксандры Гайдук і Наталлі Балдзінай.
Сярод новых імёнаў — гурты Thrіllеr, Nutеkі, Ян Жэнчак і гурт Оutеrрlаіn.
Паўфіналісты вызначаны, аднак пасяджэння журы па банку песень яшчэ не праводзілася. Паводле слоў кіраўніка праекта "Еўрабачанне-2012", выканаўчага прадзюсара тэлеканала "Беларусь 1" Дзмітрыя Баранава, апошнія заяўкі яшчэ працягваюць прыходзіць.
Каментуючы выбраных артыстаў, кіраўнік праекта "Еўрафэст" Аляксандр Ціхановіч зазначыў, што Lіtеsоund, напрыклад, "маюць сваё гучанне і бездакорную англійскую мову", гурт "Эківокі" быў выбраны найперш за "прафесійную аранжыроўку", а Анастасія Віннікава прайшла дзякуючы фарматнай песні: хоць і "былі пытанні, але журы прагаласавала "за".
Хто гэтыя людзі?
Ганна Благава — артыстка з колішнім псеўданімам Аніка, працавала ў тэатры Ірыны Дарафеевай. Выступала на конкурсе маладых выканаўцаў "Віцебск-2007" (4 месца). У 2009-м артыстка спрабавала прабіцца на "Новую хвалю", аднак тады на конкурс паехаў Іван Вабішчэвіч (Дзядзя Ваня). Два гады таму Ганна Благава ўжо ўдзельнічала ў "Еўрафэсце", дзе ў дуэце з Юрыем Вашчуком прайшла ў 15 лепшых.
Юзары (сапр. імя Юрый Наўроцкі) — прадстаўнік Беларусі на конкурсе маладых выканаўцаў "Новая хваля-2011" у Юрмале, дзе заняў 10 месца. У маі 2011 года ў складзе бэк-вакала Анастасіі Віннікавай удзельнічаў у "Еўрабачанні-2011" у Дзюсельдорфе.
Алена Ланская — уладальніца Гран-пры на конкурсе маладых выканаўцаў "Славянскі базар-2011". Сёлета ў лістападзе артыстцы было прысуджана званне заслужанай артысткі Беларусі.
Thrіllеr — гурт, арганізаваны кампазітарам Іванам Луцэнкам. Салістка гурта — Алёна Гарбачова, бэк-вакалістка праекта АНТ "Я спяваю" (1 сезон). Разам з Юзары ўваходзіла ў склад бэк-вакалу Анастасіі Віннікавай на "Еўрабачанні-2011" у Дзюсельдорфе.
Аўра — музычны праект кампазітара Яўгена Алейніка, салісткай якога выступае яго жонка Юлія Быкава. Юля — аўтар-песеннік, ёй належыць у т.л. і аўтарства рускамоўнага і беларускамоўнага тэксту песні Анастасіі Віннікавай "І lоvе Bеlаrus", з якой Віннікава прадстаўляла Беларусь на "Еўрабачанні-2011".
Герман — псеўданім артыста і тэлевядучага Дзмітрыя Карпінчыка. Экс-артыст пра-
дзюсарскага цэнтра "Спамаш", у які трапіў дзякуючы перамозе ў конкурсе маладых выканаўцаў тэлеканала СТБ "Зорны дыліжанс". Удзельнічаў у тэлепраектах "Народны артыст" , "Сакрэт поспеху" і латвійскім рэаліці-шоу "HЕLLО, JURMАLА!".
Thе Сhаmріоns — праект у складзе артыстаў Nіls і Оlіsа. Паўфіналісты "Еўрафэста-2008".
Nutеkі — малады маскоўскі гурт, удзельнікі якога — ураджэнцы Беларусі — раней ігралі ў музбэндзе "K+FА".
Оutеrрlаіn — малады калектыў, салістам якога з`яўляецца Ян Жэнчак — экс-саліст "Песняроў" пад кіраўніцтвам Леаніда Барткевіча. Былы бэк-вакаліст Пятра Ялфімава, вакаліст гурту "Лявоны".
Хто не прайшоў?
Праз сіта паўфіналу не ўдалося прабіцца заслужанай артыстцы Беларусі Ірыне Дарафеевай, Георгію Калдуну, Іскуі Абалян, спявачцы Vеnеrа, сумеснаму праекту Веры Карэтнікавай з гуртам "Тяни-Толкай", Івану Буслаю, гуртам "Дразды", "Вецер у галаве", "Nо соmmеnd Bаnd" і іншым.
— Спрэчкі былі вельмі гарачымі, — расказвае Аляксандр Ціхановіч. — Аднак бачыць у праекце побач з маладымі выканаўцамі і вядомых артыстаў было прыемна. Між іншым, не варта забывацца, што гэта перш за ўсё конкурс песні. Калі Ірына Дарафеева не прайшла — гэта значыць проста тое, што яе песня — не падыходзіць для гэтага конкурсу.
Ілья Лапато
Звязда, 7 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/434/11035
Текущая дата: 16.11.2024