Вядомы беларускі скульптар памёр на 58-м годзе жыцця. Некалькі дзён ён знаходзіўся ў рэанімацыі, куды трапіў з вострым панкрэатытам.
Плануецца, што грамадзянская паніхіда адбудзецца 18 студзеня ў 14.00 у Тэатры беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44).
Як паведаміў старшыня Беларускага саюза мастакоў Уладзімір Савіч, БСМ звярнуўся ў Мінгарвыканкам з просьбай дазволіць пахаванне Жбанава на Усходніх (Маскоўскіх) могілках сталіцы.
Уладзімір Жбанаў нарадзіўся 26 студзеня 1954 года ў Мінску. У 1973 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, у 1979 годзе — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Служыў у Афганістане. Пасля арміі вучыўся ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР. У 1985—1999 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. З 1993 года з`яўляўся членам Беларускага саюза мастакоў.
Жбанаў — аўтар такіх вядомых скульптур, як "Незнаёмка", "Дзяўчынка з парасонам", "Курэц", "Каляска губернатара", "Паштальён", "Пакупнікі", "Конь", "Гусі", "Дама з сабачкам" у Мінску, фантан "Залаты трыліснік" у Маладзечне, "Астролаг" у Віцебску і многіх іншых.
Смерць Уладзіміра Жбанава — гэта каласальная страта, заявіў у інтэрв`ю БелаПАН архітэктар Марат Гроднікаў, які разам са Жбанавым працаваў над шэрагам праектаў.
"Ён быў унікальным чалавекам. На мой погляд, гэта найлепшы скульптар нашай рэспублікі, неперасягнуты майстар добрай ідэі. У кожную яго працу быў закладзены элемент, які рабіў яе ўнікальнай. Нам застаецца толькі захапляцца яго творчасцю. І да яго работ не зарастае і не зарасце народная сцяжына", — сказаў Гроднікаў.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 16 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/434/11794
Текущая дата: 25.12.2024