Белорусский портал в Казахстане

Дух народнага свята ў Мінску можна адчуць у музеі пад адкрытым небам



25 чэрвеня Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту чакае з 17 да 21-й гадзіны ўсіх, хто верыць у шчасце на Купалле. Шукаць яго можна ў атмасферы, якая найбольш набліжана да натуральнай. Музей прапануе адзначыць свята, як гэта рабілі на беларускім Падняпроўі і Палессі.

Сёлета ўпершыню музей ладзіць Купалле разам са студэнтамі кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Але ж запрошаны і фальклорныя калектывы: "Вяснянка", "Этнасуполка", "Верас", "Ветах", "Сунічка". Гэта значыць, песні будуць гучаць у аўтэнтычнай манеры — так, як калісьці спявалі на вёсцы. І музыка будзе гучаць традыцыйная — і выключна ў жывым выкананні! А пад такую музыку і беларускія танцы можна зладзіць. Гульні ўзгадаць, якімі бавіліся на Купалле нашы продкі. І паглядзець на вогнішча, іскрынкі якога запаляць у вачах агеньчыкі надзеі на тое, што энергія прыроды перадаецца чалавеку і потым сагравае яго полымем уласнай душы.

Ларыса Цімошык
25 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/435/7507
Текущая дата: 03.07.2024