14 лістапада — дзень святых Кузьмы і Дзям`яна (Кузьмінкі). Гэты дзень лічыцца святам кавальства.
Вырабляць і апрацоўваць жалеза на землях Беларусі пачалі яшчэ да нашай эры. Першымі прылады і зброю з жалеза ў паўсядзённым побыце пачалі ўжываць плямёны, якія сяліліся ў басейне Прыпяці, Сярэдняга і Верхняга Падняпроўя ў VІІ—ІІІ стагоддзях да нашай эры.
Да ХІІ стагоддзя кавалі па сумяшчальніцтве былі і гутнікамі —не толькі апрацоўвалі жалеза, але і выраблялі яго.
Павелічэнне попыту на вырабы з жалеза абумовіла вылучэнне кавальства ў самастойны від рамяства. Больш за тое пачалі ўзнікаць і вузкія спецыяльнасці — замочнікі, лучнікі, мечнікі, нажоўнікі. Дарэчы, ужо ў ХІІ стагоддзі кавальскае майстэрства дасягнула таго ўзроўню, калі асноўныя тэхналагічныя прыёмы кавання без істотных змен выкарыстоўваліся ажно да нашага часу. Ёсць звесткі, што беларускія кавалі працавалі ў Маскве, Італіі, Францыі.
Вучыліся гэтаму рамяству 3-7 гадоў. Каб стаць майстрам, вучню неабходна было павандраваць па найбольш вядомых рамесніцкіх цэнтрах і здаць асаблівы экзамен — стварыць вельмі складаную рэч, упрыгажэнне альбо зброю.
У сельскай мясцовасці даволі часта гэтае майстэрства перадавалася ад бацькі сыну.
Каваль быў вельмі паважанай асобай. Людзі нават верылі, што калі ўсім долю вызначае Бог, каваль яе куе сабе сам. Можа, адсюль і ўзнікла прымаўка: "Кожны сам сваёй долі каваль".
У міфах захаваліся вобразы каваля — асілка, які можа сваёй булавой разбіць гару.
На Беларусі хадзілі паданні пра Кузьму і Дзям`яна, якія былі кавалямі. У казках яны перакоўваюць у цуда-каня вялізную змяю. У царкоўнай жа традыцыі Кузьма і Дзям`ян — святыя, якія лячылі людзей, не беручы за гэта грошы.
Згодна з павер`ямі, кавалі ўмелі варажыць і чараваць. Каваль "засвяціўся" нават у эратычным фальклоры. Кавалём называлі бацьку немаўляці. "А каваў ён уначы, не паліўшы свячы".
Дарэчы, дзень Кузьмы і Дзям`яна шанаваўся незамужнімі дзяўчатамі, якія верылі, што святыя спрыяюць вяселлям.
А яшчэ ў некаторых раёнах Беларусі Кузьмінкі лічылі першым прыходам зімы. Казалі, што "не закаваць зіме рэкі да Кузьмы". Калі ж і прыходзілі маразы, то трымаліся яны нядоўга: "Кузьма-Дзям`ян закуе, а Міхал раскуе". І, сапраўды, на Міхала (21 лістапада), як правіла, былі адлігі.
У гэты дзень рабілі прагнозы: калі на Кузьму на дрэвах трымаюцца лісты — быць недароду.
Алена Дзядзюля
Звязда, 12 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/436/10523
Текущая дата: 24.12.2024