Калядная інсцэніроўка або батлейка — гэта старадаўняя хрысціянская традыцыя ў Беларусі.
Многія з нас не ўяўляюць сабе сучаснага жыцця без Інтэрнэту, тэлебачання ці кіно. Мы прызвычаіліся да дасягненняў навукі і з прыемнасцю карыстаемся новымі тэхналогіямі. Аднак, часам варта звярнуць увагу на тое, як весяліліся і як святкавалі Божае Нараджэнне нашыя продкі. Цудоўны спосаб адпачыць на Каляды — паглядзець батлейку.
Найбольш цікава, вядома, самім удзельнікам спектакля або бацькам, чые дзеці выступаюць у ролях. Але і кожны глядач не выйдзе з залы расчараваным.
У Мёрах дзеткі з парафіі паказалі гледачам сапраўдную тэатральную пастаноўку. У мясцовым Доме культуры яны распавялі гісторыю нараджэння Божага Сына. Адметна, што сцэнарый быў напісаны ў Мёрах. Таксама, як і прыгожыя касцюмы — аўтарства мясцовай парафіянкі сп. Марыны Баговіч, рэжысёр жа батлейкі — сп. Наталля Гаркоўская.
Дзеянне адбывалася сярод розных раслін: кветак і грыбоў. Маленькія акцёры добра ўвайшлі ў ролю Ветрыка і прадстаўнікоў жывёльнага свету: Ваўка, Сабачкі і Авечкі. Якая Батлейка без чарцяняці? І гэты герой прысутнічаў на сцэне, паказваючы ў смешнай форме свае адмоўныя якасці: то псуючы скрыпку Гноміку, то проста падманваючы.
Дыялогі герояў былі багата аздоблены калядкамі, якія, дарэчы, выконваліся пад жывое музычнае суправаджэнне мёрскай моладзі. Усе гледачы захапіліся сольным выкананнем калядкі дзяўчынкай, якая выступала ў ролі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Падчас спектакля з залы часта чуўся смех дзяцей і дарослых: так натуральна акцёры на сцэне выконвалі свае ролі. Пасля заканчэння батлейкі выступоўцы былі ўзнагароджаны шчодрымі апладысментамі. Пробашч парафіі кс. Кшыштаф Мянкіна пачаставаў усіх акцёраў салодкімі падарункамі.
Кс. Віктар Місевіч
Віцебская дыяцэзія, 27 снежня 2011
catholic.by

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/436/11399
Текущая дата: 25.12.2024