Белорусский портал в Казахстане

Памерла паэтка і мовазнаўца Сьвятлана Явар



15-га чэрвеня пайшла з жыцьця паэтка і літаратуразнаўца Сьвятлана Явар.

Сьвятлана Явар нарадзілася ў Менску 11 ліпеня 1968 году ў сям’і  вядомага беларускага пісьменьніка Барыса Сачанкі. Скончыла філялягічны факультэт БДУ і асьпірантуру Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі.

Працавала ў розных беларускіх выдавецтвах, ва Ўніверсітэце культуры, Нацыянальным навукова-асьветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны.

Выдала дзьве кнігі паэзіі: “Белы месяц” і “Раніца ў туманах”. 24 траўня яе верш гучаў у праграме нашага радыё "Верш на свабоду". Дзесяць гадоў таму яна была таксама  аўтаркай аднайменнай праграмы і кнігі.

Пяру Сьвятланы Явар належыць цэлы шэраг літаратуразнаўчых і крытычных дасьледаванняў і артыкулаў у беларускім і замежным друку, у тым ліку манаграфіі па творчасьці знанага пісьменьніка беларускай эміграцыі Масея Сяднёва.

Раьзвітаньне са Сьвятланай Явар адбудзецца 17 чэрвеня ў 15.30 у рытуальнай зале крэматорыя на Паўночных могілках.

16 чэрвеня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/437/7228
Текущая дата: 05.07.2024