Беларускія ваенныя сувязісты святкуюць сваі 92-я ўгодкі.
Прафесійнае свята не абышло бокам і 56-ы полк сувязі ВПС і войскаў СП абароны. На сённяшні дзень беларускія ваенныя сувязісты знаходзяцца ў пастаяннай баявой гатоўнасці. Незалежна ад часу нашы абаронцы могуць прыбыць у любы раён і забяспечыць яго любымі відамі сувязі. Сваю падрыхтоўку беларускія сувязісты ў поўнай меры змаглі паказаць у верасні гэтага года, калі прынялі ўдзел у сумесных вучэннях "Шчыт Саюза", якія праходзілі на палігоне "Ашулук" у Расіі. Нашы вайскоўцы прадэманстравалі высокі ўзровень сваіх ведаў. З дапамогай сучаснай лічбавай тэхнікі яны змаглі перадаць інфармацыю на адлегласць 1600 км. Менавіта таму ў 56-м палку пастаянна праводзяцца заняткі па "Тактыцы спецыяльнай падрыхтоўкі". Газета "Звязда" на свае вочы змагла ўбачыць працэс трэніроўкі.
Надзея Бужан
Звязда, 21 кастрычніка 2011
Надзея Бужан
Звязда, 21 кастрычніка 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/439/10286
Текущая дата: 15.11.2024