Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевяноста сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 68 дзён.
Якія падзеі адбыліся 24 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 24 кастрычніка
У 1780 годзе Марцін Пачобут-Адляніцкі быў прызначаны рэктарам Галоўнай школы ВКЛ, рэарганізаванай з Віленскай акадэміі.
У 1981 годзе ў Беластоку адбыўся сход беларускіх студэнтаў, было вырашана легалізаваць беларускія студэнцкія структуры пры ВНУ Польшчы.
У 1995 годзе Рэспубліка Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Алжырам.
Хто нарадзіўся 24 кастрычніка
1864 год: Аляксей Андрэевіч Бялыніцкі-Біруля, вучоны-натураліст, падарожнік.
1901 год: Яніна Казіміраўна Глебаўская, беларуская савецкая актрыса, народная артыстка БССР.
1921 год: Надзея Віктараўна Траян, Герой Савецкага Саюза, удзельніца аперацыі па ліквідацыі гаўляйтара Кубе.
Таксама сёння нарадзіліся галандскі натураліст Антані ван Левенгук і расійскі прадпрымальнік Раман Абрамовіч.
24 кастрычніка ў народным календары
У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць святога апостала ад 70-ці Піліпа. У народзе існавала павер`е, што калі назваць дзіця, што нарадзілася ў гэты дзень, Піліпам, яно пражыве доўгае і шчаслівае жыццё. Увогуле даваць імёны ў гонар святых было традыцыяй, а у гонар пакутнікаў стараліся не называць, таму што верылі, што лёс дзіцяці будзе не вельмі добрым.
У гэты дзень сяляне везлі збожжа на млын. Па зорках ноччу варажылі пра надвор`е: калі яны міргаюць, надвор`е хутка зменіцца, зіхацяць роўна – будзе ветрана і суха. Вельмі яркія зоркі прадракалі добры ўраджай на наступны год.
Sputnik, 24 кастрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/44/71295
Текущая дата: 16.11.2024