Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 кастрычніка на сустрэчы з моладзевым актывам у Палацы Незалежнасці расказаў аб сваім камсамольскім мінулым.
У кіраўніка дзяржавы пацікавіліся, якія святы і традыцыі існавалі ў яго студэнцкія і студатрадаўскія гады.
Прэзідэнт падзяліўся, што працаваў у студатрадзе на меліярацыі: "Гэта такая не вельмі распаўсюджаная работа. Па-мойму, у Клімавіцкім раёне працавалі... Гэта вялікі досвед. Меліярацыю я добра ведаю".
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што тэма меліярацыі актуальная і ў наш час. "У гэтым годзе выдзелілі сур`ёзныя сродкі, за пяць гадоў поўнасцю адновім тое, што ўпушчана было. І дадаткова ўвядзём плошчы для пашырэння сельгасугоддзяў. Сельская гаспадарка развіваецца", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Ён звярнуў увагу на важнасць развіцця жывёлагадоўлі і забеспячэння кармавой базы для яе. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што неабходна вельмі разумна падыходзіць да тэмы меліярацыі, а не так, як раней, калі часам асушалі землі бяздумна.
"Вельмі важныя былі перыяды маёй работы ў рэальным сектары эканомікі", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што яго заўсёды цягнула на прыроду.
"Мяне туды ніхто не пасылаў, я сам папрасіўся, - расказаў ён аб сваім шляху ў сельскую гаспадарку. - Я ў вёсцы вырас".
Прэзідэнт таксама расказаў, як ён, гісторык па першай адукацыі, трапіў у сельскую гаспадарку: "Мяне туды не гналі. Я сам хацеў там працаваць. Я да гэтага часу люблю працаваць на зямлі".
"Гэта самыя былі цікавыя часы ў маім жыцці", - падзяліўся кіраўнік дзяржавы.
"Прыязджаю ў вёску, я там адпачываю. Гэта прырода, гэта маё, - заўважыў Прэзідэнт. - Агітую вас усіх, хто хоча працаваць па-сапраўднаму, - гэта сельская гаспадарка. Гэта вёска".
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што не павінны вёскі ў Беларусі паміраць.
24 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
24 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/44/71323
Текущая дата: 16.11.2024