Гэты дзень з`яўляецца трыста сорак восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 17 дзён.
Якія падзеі адбыліся 14 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 14 снежня
У 1862 годзе ў Мінску назіралася паўночнае ззянне.
У 1906 годзе ў Мінску заснавана кніжнае таварыства "Мінчук".
У 1987 годзе быў створаны Беларускі саюз дызайнераў.
Хто нарадзіўся 14 снежня
1890 год: Іван Гаўрыс, беларускі мастак.
1894 год: Пётр Юргелевіч, беларускі мовазнавец, педагог.
1912 год: Уладзімір Кароль, беларускі і савецкі архітэктар.
Таксама сёння нарадзіліся французскі ўрач і прадказальнік Настрадамус і дацкі астраном Ціха Браге.
14 снежня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Навума – аднаго з 12 малых прарокаў. У народзе яго празвалі Навум-настаўнік або Навум Граматнік. Казалі: "Прарок Навум наставіць на вум".
З гэтага дня вучылі дзяцей грамаце і маліліся святому, каб ён дапамог у навучанні. Існавала таксама выслоўе: "Чаму з моладу не навучыўся, таго і пад старасць не будзеш ведаць".
Сельскія дзеці, якія дапамагалі бацькам збіраць ураджай і наогул працавалі па гаспадарцы, маглі пачынаць вучыцца толькі тады, калі сельскагаспадарчыя працы спыняліся і ў іх з`яўляўся вольны час.
Калі на Навума вецер дзьме паўночны, хутка будзе пахаладанне.
Sputnik, 14 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/44/71802
Текущая дата: 26.12.2024