22 снежня ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбудзецца Рэспубліканскі круглы стол «Гістарычны шлях Савецкай Беларусі ( да 105-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі )».
У рабоце круглага стала прымуць удзел вядомыя беларускія і расійскія навукоўцы, палітычныя і дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, СМІ, а таксама студэнты і навучэнцы. На круглым стале плануецца абмеркаваць гісторыю БССР у працах айчынных і замежных даследчыкаў, палітычную гісторыю Савецкай Беларусі, гістарычны досвед сацыяльных, эканамічных і культурных пераўтварэнняў, лёсы прадстаўнікоў палітычнай і дзяржаўнай эліты БССР, эвалюцыю ўзаемаадносін рэспублікі і цэнтра: БССР — СССР, тэрытарыяльны аспект нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва БССР і іншыя важныя тэмы.
У цэнтры ўвагі даследчыкаў будуць дыскусійныя пытанні гісторыі Савецкай Беларусі ў 1919–1991 гадах.
Матэрыялы круглага стала будуць апублікаваны і ў далейшым могуць быць выкарыстаны пры выкананні дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў.
Надзея Нікалаева
Звязда, 20 снежня 2023
Звязда, 20 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/44/71848
Текущая дата: 26.12.2024