Белорусский портал в Казахстане

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь



Віншаванні Прэзідента Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Шчыра віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Гэтыя сімвалы дзяржаўнасці ўвасабляюць вечную каштоўнасць Айчыны і пераемнасць гераічнай гісторыі і працоўных дасягненняў беларускага народа, яго адзінства і згуртаванасць, працавітасць і мірны характар.

Павага да галоўных дзяржаўных сімвалаў — гэта праява высокіх грамадзянскіх пачуццяў патрыятызму, адказнасці за сучаснасць і будучыню сваёй краіны, гордасці за гераізм і мужнасць народа, шанавання яго святыняў і добрых традыцый.

У гэты знамянальны дзень зычу вам дабра, шчасця і поспехаў у імя працвітання Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Звязда
7 мая 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/440/6335
Текущая дата: 08.07.2024