Белорусский портал в Казахстане

Нобелеўскі лаўрэат гуляў за футбольную каманду "Альбярцін"



Расійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Жарэс Алфёраў пабываў у Слоніме і ў Жыровічах.

Такая паездка для вядомага фізіка не была выпадковай. Справа ў тым, што пасля вайны кардонна-папяровы завод у пасёлку Альбярцін (цяпер мікрараён горада) каля Слоніма адбудоўваў і Іван Алфёраў, бацька Жарэса Алфёрава. Разам з Іванам Алфёравым у Альбярціне часта была і яго сям`я. Будучы Нобелеўскі лаўрэат першы раз наведаў Альбярцін у 1945-м, калі яму было 15 гадоў. Потым прыязджаў часта: сям`я любіла тут адпачываць. Ды і бацька фізіка вельмі добра сябраваў з галоўным інжынерам прадпрыемства Самуілам Фарберам. У 1949 годзе Жарэс Алфёраў выступаў нават за мясцовую футбольную каманду "Альбярцін", стаяў на варотах. Апошні раз сям`я Алфёравых была ў Альбярціне ў 1966 годзе. Праз 45 гадоў вядомы расійскі фізік зноў наведаў Альбярцін.

Сяргей Чыгрын
Звязда
11 мая 2011 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/440/6381
Текущая дата: 08.07.2024