Белорусский портал в Казахстане

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі запрасіў жыхароў Чачэрска на свята беларускай музыкі “Чачэрскія сустрэчы”.



У пяты раз яно адбудзецца ў старажытным беларускім горадзе, што ляжыць на перакрыжаванні славянскіх шляхоў.

Сёлетняе свята прысвечана выдатнаму беларускаму кампазітару, ураджэнцу Гомельшчыны Дзмітрыю Лукасу, чыё 100-годдзе заслужаны калектыў аркестра адзначыў новай выканальніцкай рэдакцыяй яго твораў, пракаменціраваў гэты факт мастацкі кіраўнік фэсту і кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, народны артыст краіны прафесар Міхаіл Фінберг. Такім чынам, жыхары горада і раёна змогуць пазнаёміцца з выдатнай музыкай ХХ стагоддзя ў выкананні камерных калектываў аркестра, які працягвае свой музычны праект “Славутыя імёны Беларусі”.

Маэстра Фінберг дадае, што адметнасць чачэрскага фэсту — у магчымасці простых людзей з глыбінкі адчуць сваё дачыненне да музычнага мастацтва Беларусі, гісторыі і духоўнасці роднага краю.

Лідзія Беразун
Народная Газета
14 траўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/440/6471
Текущая дата: 08.07.2024