Белорусский портал в Казахстане

Крычаў адзначыў свой юбілей: гэтаму раённаму цэнтру споўнілася 875 гадоў



Гарадское свята адбылося 30 верасня, бо менавіта ў гэты дзень Крычаў вызвалілі ад фашысцкіх войскаў.

Старажытны горад на Усходзе Беларусі

Павіншаваць крычаўцаў прыехалі госці з суседніх раёнаў Магілёўшчыны, Расіі і Украіны. На падворках ад аграгарадкоў Крычаўскага раёна заклікалі гасцей спяваць і танцаваць пад гармонік, частавацца беларускімі прысмакамі. На гарадскім стадыёне праходзілі канцэрты. Навучэнцы мастацкай школы разгарнулі выставу, народныя майстры прапаноўвалі свае работы. Вялікую цікавасць выклікалі вядомыя ад старажытнасці крычаўскія гліняныя свістулькі.

Ілона Іванова
Звязда, 4 кастрычника 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/440/9588
Текущая дата: 15.11.2024