Навуковая канферэнцыя, прысвечаная праблемам Першай сусветнай вайны, адкрылася 11 лістапада ў Міжнародным універсітэце "МИТСО".
Якраз 93 гады таму ў гэты дзень вайна скончылася: у Францыі было падпісана Камп`енскае перамір`е. Канферэнцыя — адна з частак мерапрыемства. Таксама плануецца правесці памятную акцыю на брацкіх могілках ахвяр Першай сусветнай вайны.
— Сёння мы намагаемся ўсвядоміць, што ж адбывалася ў той час, калі на нашай зямлі ішлі ваенныя дзеянні, і як гэта звязана з сённяшнім днём. Усе абставіны, з якіх цяпер складаецца малюнак нашых дзён, вядуць свой пачатак з мінулага, — лічыць Станіслаў Князеў, рэктар, доктар юрыдычных навук, прафесар Міжнароднага ўніверсітэта "МИТСО".
Падчас Першай сусветнай вайны пад акупацыяй была тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам у 2 млн чалавек. Акрамя таго, на карысць расійскай арміі ад людзей патрабаваліся пастаянныя рэквізіцыі, каля 50 % мужчын з нашых гарадоў і вёсак прызвалі ў войска, а крызіс у грамадзянскіх галінах эканомікі (у гэты час узровень вытворчасці складаў толькі 15-16 % ад даваеннага) рабіў становішча насельніцтва яшчэ больш цяжкім.
— Заходні фронт, які праходзіў па тэрыторыі Беларусі, быў шчытом імперыі, — гаворыць Вячаслаў Бандарэнка, вядучы тэлеканала АНТ, аўтар кнігі пра Першую сусветную вайну "Згубленыя перамогі Расійскай імперыі". — Абарону фронт трымаў два з паловай гады. Каля мільёна беларусаў было прызвана ў салдаты, а першы манумент у памяць загінулых у Першай сусветнай быў адкрыты на тэрыторыі нашай краіны ў 1915 годзе ў Баранавічах.
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню перамір`я, праводзяцца ў нашай краіне не ўпершыню. У 2008 годзе 11-12 лістапада па ініцыятыве аналітычнага цэнтра ЕсооM у іх прымалі ўдзел праўнук канцлера Германіі Аляксандр фон Бісмарк, прэзідэнт Рускага клуба мастацтва і культуры княгіня Наталі Галіцына, нашчадак вядомага дваранскага роду Аляксей Бінецкі. Таксама на 228-м кіламетры шашы Брэст—Масква ў Баранавіцкім раёне быў усталяваны памятны знак, а ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзілася навуковая канферэнцыя.
Ганна Гарустовіч
Звязда, 12 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/441/10486
Текущая дата: 26.12.2024