Ліст, пад якім падпісалася 56 чалавек, у Міністэрства культуры адправілі аршанскія прыхільнікі стварэньня партыі БХД. Яны патрабуюць, каб міністэрства паспрыяла захаваньню будынка кляштара базыльянаў — помніка архітэктуры ХVІІІ стагодзьдзя, які цяпер занядбаны.
«Мы патрабуем, каб выконвалася заканадаўства аб ахове культурна-гістарычнай спадчыны. Цяпер будынак кляштара базыльянаў належыць Віцебскай праваслаўнай япархіі. У 2003 годзе такім чынам гарадзкія ўлады „сьпіхнулі“ зь сябе адказнасьць за захаваньне архітэктурнай каштоўнасьці. Як высьветлілася, у праваслаўнай царквы няма сродкаў на рэканструкцыю будынка — там тры гады беспасьпяхова шукалі грошы на тое, каб зрабіць дах. І калі справа зайшла ў тупік, то мы прапануем вярнуць будынак на балянс гораду ды пашукаць сродкаў на кансэрвацыю ды рэстаўрацыю ў дзяржаўным бюджэце», — кажа аршанскі актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Яўген Анішчанка.
Гэта ўжо ня першы зварот жыхароў Воршы ў розныя інстанцыі з нагоды занядбаньня помніка архітэктуры. Лісты пісалі і ў Міністэрства культуры, і да гарадзкіх уладаў, і ў пракуратуру. Апошняя інстанцыя спрабавала змусіць гаспадароў будынка заняцца яго кансэрвацыяй, але нічога зь месца ня зрушылася. Таму актывісты прапануюць забраць помнік назад, пад апеку гораду, або перадаць яго іншым гаспадарам — да прыкладу, грэка-каталіцкай царкве: калісьці яна яго і будавала як грэка-каталіцкі манастыр ордэна базыльянаў.
24 кастрычніка 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/443/10110
Текущая дата: 26.12.2024