Такі зварот прыняты на ХІ з`ездзе ТБМ імя Францішка Скарыны.
Пераабраны старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, як заўсёды, не губляе аптымізму: гадамі беларусы гублялі сваю мову, гадамі яе трэба і аднаўляць. Не ўсё адразу. Але калі мэтанакіравана асобнымі крокамі рухацца, то неўзабаве можна дасягнуць выніку. Якім чынам — удакладнялі мы.
— ТБМ чарговы раз выступае з ініцыятывай "Год беларускай мовы". Колькі гадоў вы яе прапаноўваеце? І што трэба, каб яе ўсё ж замацаваць?
— Прыкладна гадоў пяць мы прапаноўваем правесці "Год беларускай мовы". Але ў мяне спадзяванне, што сёлета, можа, і атрымаецца... Звычайна любая наша ініцыятыва рэалізоўваецца праз пяць-шэсць гадоў. Склаўся такі ў нас тэрмін, што трэба некалькі гадоў весці перапіску з рознымі структурамі, тады яны саспяваюць да вырашэння нейкага пытання. Такі прыклад: змен у законе аб зваротах грамадзян мы дабіваліся таксама гадоў пяць ці шэсць. І нарэшце атрымалі 18 артыкул. Летась з ініцыятывай правесці год беларускай мовы нас падтрымалі Магілёўская вобласць і Міністэрства культуры. Я спадзяюся, што яны падтрымаюць нас зноў, можа, далучацца яшчэ некаторыя вобласці. Тым больш што налета ў нас тры юбілеі: Янкі Купалы, Якуба Коласа і 100-годдзе Максіма Танка. Тры класікі на нашым баку. Таму шанцы ёсць.
— Вы збіраецеся стварыць беларускамоўны інтэрнэт-партал. Для каго ці чаго знойдзецца ў ім месца?
— Там і "Звяздзе" будзе месца!.. Мы хочам сабраць любыя беларускамоўныя выданні, не важна, якога яны кірунку, вялікія ці малыя. Я дамовіўся з рэдактарамі "Маладосці", "Краязнаўчай газеты", каб на нашым інтэрнэт-партале можна было знайсці інфармацыю пра любое беларускамоўнае выданне, не важна, якое яно — раённае ці рэспубліканскае.
— Мачыма, будуць прадугледжаны моўныя кансультацыі?
— Абавязкова. Там будзе, напрыклад, рубрыка "філатэлія Беларусі", якую будзе весці адзін філатэліст. Будзе "Беларуская мова ў храмах", якую будзе весці Уладзіслаў Завальнюк, будзе адказваць на пытанні юрыст, усе бланкі мы перакладзём на беларускую мову. Будуць прадстаўлены дзесяць нашых рэгіянальных пунктаў, самыя лепшыя структуры атрымаюць свае старонкі — Ліда, Магілёў, Баранавічы, дзе ў нас найлепшая сітуацыя. Будзе асобна раздзел па тарашкевіцы, асобна прадстаўлены класічны правапіс.
— І, напэўна, новыя правілы дарожнага руху знойдуць сваё месца, якія вы збіраецеся перакласці на беларускую?
— Вядома. Мы працуем разам з міліцыяй, запрашаем як кансультантаў, хочам гэтыя правілы не проста перакласці, але каб іх потым замацаваць праз парламент. Калі перакладзём, то я панясу ў Палату прадстаўнікоў, панясу ў Адміністрацыю Прэзідэнта, каб указам Прэзідэнта прынялі беларускамоўную версію. Бо тут ёсць нюанс: гэта не прымае парламент, а ўказ Прэзідэнта ўводзіць у жыццё. Прычым на той мове, на якой прыняты. Таму нам трэба, каб быў яшчэ адзін указ, каб зацвердзілі беларускамоўныя правілы. Таму мы іх пашлём на рэцэнзію ўсім спецыялістам дарожнага руху, міліцыі, каб яны праверылі якасць перакладу — яны згодныя, дарэчы, мы з імі вядзём перапіску. Мы хочам нашаму перакладу надаць статус закона. Акрамя таго, для школ дарожнага руху мы хочам перакласці білеты, пытанні і ўсё, што тычыцца гэтай тэмы. Ужо тры месяцы над гэтым працуе вялікая група людзей: перакладчыкі на базе Інстытута мовы і літаратуры, кансультанты, юрысты, міліцыянеры, ёсць выкладчыкі з кафедры БНТУ, якія выкладаюць аўтадысцыпліны, яны добра ведаюць тэрміналогію па-беларуску.
— ТБМ дагэтуль большы ўпор рабіла на культурна-асветніцкай дзейнасці...
— Гэтаму будзе спрыяць наш трэці праект: "Ахова гісторыка-культурнай спадчыны праз краязнаўчую і валанцёрскую дзейнасць". На днях будзе нарада ў Міністэрстве культуры, каб разам рэалізоўваць гэты праект. Ён вялікі, будуць канферэнцыі, выданні, прысвечаныя гэтай тэме, календары, паштоўкі і г.д.
— Такія акцыі могуць дапамагчы мове стаць больш запатрабаванай у людзей?
— Вядома. Любая акцыя на карысць мовы ёй дапамагае. Любая шыльда на беларускай мове, буклецік, памятны знак, паштовая марка — гэта ўсё ідзе ў "плюс". Развіццё мовы з гэтых так званых "дробязяў" і складаецца. Немагчыма мову палепшыць адным указам, дэкрэтам ці адным законам. Гэта шматгадовая праца, якую трэба рабіць штодзённа, кожную хвіліну.
— Што і мы стараемся рабіць...
— Так, і калі вы падымаеце нейкае пытанне па мове, то і мы заўважаем і стараемся падтрымаць. Напрыклад, прыняў зварот з`езд Саюза пісьменнікаў Беларусі, каб вярнуць выкладанне гісторыі Беларусі на беларускай мове, і мы ў падтрымку таксама выступілі...
Ларыса Цімошык
Звязда, 25 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/443/10135
Текущая дата: 26.12.2024