Белорусский портал в Казахстане

Нацыянальны банк Беларусi ўводзiць у абарачэнне памятныя манеты "I.Буйнiцкi. 150 гадоў"



Нацыянальны банк Беларусi 16 жнiўня уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "I.Буйнiцкi. 150 гадоў", паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі банка.

Гэта срэбная манета намiналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 37,00 мм і медна-нiкелевая — намiналам 1 рубель, масай 20,00 г, дыяметрам 37,00 мм. Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў — кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфленая.

Аверс: уверсе — рэльефны вiдарыс дзяржаўнага герба Беларусі; у цэнтры — стылiзаваная выява тэатральнай сцэны. Надпiсы: уверсе па крузе — "Рэспублiка Беларусь", унiзе — намiнал: "10 рублёў" (на срэбнай) i "1 рубель" (на медна-нiкелевай); злева — год чаканкi; справа (на срэбнай манеце) — проба сплаву.

Рэверс: у цэнтры на дэкаратыўным фоне — партрэт беларускага акцёра i тэатральнага дзеяча Iгната Буйнiцкага; справа — стылiзаваная выява сцэны i фрагмента тэатральнага паказу з удзелам Буйнiцкага i яго дачкi; унiзе па крузе надпiсы: "I.Буйнiцкi" i "1861—1917" (гады жыцця).

Манеты адчаканены на ЗАТ "Лiтоўскi манетны двор": срэбная якасцю "пруф", медна-нiкелевая — "пруф-лайк". Наклад срэбнай i медна-нiкелевай манет — па 2.000 штук.

Марына Носава, БелаПАН
15 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/444/8618
Текущая дата: 15.11.2024