...На чарговым прыпынку ў аўтобус заходзіць старэнькі дзядуля з кійком. Зрабіўшы пару крокаў, ён спыняецца і шукае вачыма, куды б прысесці...
Вольныя сядзенні ёсць, але яны размешчаны занадта высока для яго. Тут з правага боку дзядулю кранае за рукаў нейкая жанчына, саступаючы месца. Твар дзядулі робіцца здзіўлена-задаволеным:
— Гэта вы мне месца саступаеце?
— Так, сядайце, калі ласка, — адгукнулася жанчына.
— Вой, вы, напэўна, беларуска, — прамовіў дзядуля...
Такі зусім звычайны выпадак выклікаў простае пытанне: як можна пазнаць беларуса сярод іншых?
Саша Нэма, спявак:
— Мне здаецца, што, калі беларусы трапляюць за мяжу, іх часта блытаюць з рускімі. Знешне адрозніць нас цяжка. Але хто там будзе дапытвацца? Што дакладна адрознівае беларуса сярод іншых, напрыклад, на адпачынку, дык гэта яго імкненне адпачываць па поўнай праграме: калі загараць — дык да шакаладнага колеру, калі гуляць — дык да раніцы.
Дзмітрый Карась,
вядучы праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!":
— Калі меркаваць па замежных атэлях, у якіх даводзіцца адпачываць, дык нашы суайчыннікі, на мой погляд, вельмі вылучаюцца сярод іншых сваёй сціпласцю і спакоем. Яны заўжды гатовы пачакаць і вельмі рэдка канфліктуюць з кім-небудзь. А з негатыўнага нават і не ведаю, што сказаць. Я ж сам беларус.
Маша Якуш,
малады журналіст:
— Беларускую дзяўчыну дакладна можна вызначыць за мяжой. Абцасы, сукенка, вячэрні мэйк, а ўсяго толькі выйшла ў краму па пельмені. Нашы дзяўчаты вельмі прыгожыя і больш сочаць за знешнасцю, чым замежніцы, а галоўнае — умеюць сябе прыпаднесці.
Марына Прытульчык,
студэнтка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта:
— Неяк летам мы з бацькамі ездзілі адпачываць у Крым. У аўтобусе саступілі месца састарэламу мужчыне. Дык ён адразу спытаў, ці не з Беларусі мы.
Ларыса Бортнік,
мастацтвазнаўца:
— Я думаю, што мы вельмі зацюканыя, дрэнна арыентуемся за мяжой. Пазнаць нас можна па разгубленым поглядзе. Да таго ж мы знешне адрозніваемся. На захадзе, напрыклад, людзі не надаюць столькі ўвагі свайму знешняму выгляду, як у нас. Ёсць у нас жаданне паказаць сваю знешнюю рэспектабельнасць. Толькі ў нас можна ўбачыць на вуліцы раніцай дзяўчыну на велічэзных абцасах і ў шыкоўнай сукенцы. А таксама ў адзенні мы баімся яркіх колераў, таму што мы вельмі часта глядзім на суседа: а што людзі падумаюць?
Звязда, 21 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/445/8105
Текущая дата: 15.11.2024