Белорусский портал в Казахстане

Гуляй, "крылатая пяхота"!



2 жніўня — галоўнае свята для тысяч сапраўдных мужчын Беларусі, якім давялося служыць у паветрана-дэсантных войсках.

Яго адзначаюць як тыя, хто дагэтуль знаходзіцца ў страі — паказальнымі выступленнямі і ўрачыстымі мерапрыемствамі — так і тыя, хто ўжо паклаў свой блакітны берэт на паліцу ў цывільнай шафе — масавымі гуляннямі, купаннем у фантанах і сустрэчамі з былымі аднапалчанамі.

2 жніўня лічыцца днём нараджэння паветрана-дэсантных войскаў таму, што ў 1930 годзе на вучэннях паблізу Варонежа дванаццаць байцоў ўпершыню ў гісторыі савецкай арміі дэсантаваліся на парашутах. Гэтую падзею лічаць пачаткам службы ПДВ. У гады Вялікай Айчыннай ва Узброеных сілах служылі ўжо дзясяткі тысяч дэсантнікаў. Першай "крылатая пяхота" ўвайшла і ў Афганістан. Гэта асобная гераічная старонка ў гісторыі славутай Віцебскай 103-й паветрана-дэсантнай дывізіі.

Другі жнівеньскі дзень святкуюць і як дзень прарока Іллі.

Звязда
2 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/445/8345
Текущая дата: 15.11.2024