Каб змясціць усіх вернікаў, якія прыбылі ў Бялынічы на святкаванне 250-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Бялыніцкай, святую Імшу прыйшлося правесці … на агародзе. І гэта не жарт. Адзіная капліца, размешчаная ў невялічкім вясковым доме, можа змясціць не больш за трыццаць чалавек.
Гледзячы на Бялынічы, сёння цяжка паверыць, што калісьці тут знаходзіўся славуты марыйны санктуарый. Яшчэ цяжэй усвядоміць тое, што праз 250 гадоў пасля каранацыі абраза Маці Божай у Бялынічах не засталося нават цаглінкі ад былога велічнага санктуарыя.
Аднак веру тут захавалі: сёння ў горадзе зарэгістраваны дзве каталіцкія парафіі. 17 верасня 2011 г. у Бялынічах адбылася канферэнцыя, прысвечаная 250-годдзю каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай.
«Нягледзячы на тое, што слынны абраз знік, а касцёл быў узарваны, памяць пра Маці Божую Бялыніцкую засталася, — адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас канферэнцыі. — Гісторыя — гэта настаўніца жыцця: каб ісці далей па жыцці, неабходна ведаць сваю гісторыю. Я спадзяюся, што канферэнцыя дапаможа нам яшчэ мацней адрадзіць культ Маці Божай Бялыніцкай і стане новым імпульсам для гістарычных пошукаў, адраджэння Касцёла і ўрэшце рэшт пошуку арыгіналу славутага абраза Маці Божай».
Паслухаць выступленні дакладчыкаў сабраліся вернікі і пілігрымы з розных парафій Беларусі.
«Сюды, у Бялынічы, людзі ішлі спрадвеку. Мы прыходзім сюды ўжо восем гадоў, — дзеліцца перажываннямі ўдзельніца магілёўскай пілігрымкі Галіна Касцюкевіч з парафіі Св. Антонія (Магілёў). — Мы хочам адрадзіць гэтую традыцыю, захаваўшы марыйны культ, які здаўна існаваў на гэтых землях. І мы верым, што дзякуючы веры і малітвам, у Бялынічах неўзабаве з’явіцца і касцёл».
Магілёўскіх пілігрымаў у Бялынічы прыехала два мікрааўтобусы. Агулам — чалавек сорак. Аднак капліцу ў гэты дзень наведалі не толькі магіляўчане, але таксама і госці з Мінска, Талачына, Крупак і нават з Польшчы — 27 пілігрымаў на чале з віцэ-рэктарам семінарыі ў Варшаве кс. Марэкам Шымулам.
«Бялынічы калісьці былі вельмі важным месцам для хрысціянаў, тут быў вельмі знакавы санктуарый, які, на жаль, не захаваўся да нашых часоў, — гаворыць вернік парафіі Узвышэння Святога Крыжа з Мінска (Кальварыя) Аляксандр Стральцоў. — Аднак мы прыязджаем сюды з году ў год і таксама сёння, і верым: традыцыя ўшанавання Маці Божай Бялыніцкай будзе адноўлена.
Ілья Лапато
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
19 верасня 2011 Сatholic.by

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/445/9634
Текущая дата: 25.12.2024