У рынкавых умовах дзяржаўныя газеты "каменя на камені не пакінуць ад так званых незалежных газет", лічыць міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі.
"Я не толькі не баюся, але і ўпэўнены, што ў рынкавых умовах большасць нашых газет ("Советская Белоруссия", "7 дней" і іншыя) каменя на камені не пакінуць ад так званых незалежных газет, — заявіў ён 23 жніўня падчас анлайн-канферэнцыі на сайце агенцтва БелТА. — Рэйтынгі нашых выданняў значна вышэйшыя за гэтак званыя апазіцыйныя газеты, а па колькасці падпісчыкаў — гэта проста неба і зямля".
"Больш за тое, — дадаў міністр, — нашы выданні ў няпросты эканамічны час у стане выйсці на самаакупнасць. Але мы трымаем невялікую падушку бяспекі".
На пытанне, чаму тады на дзяржпрадпрыемствах і ва ўстановах існуюць абавязковыя планы падпіскі на дзяржаўныя выданні, якія ніхто не жадае выпісваць добраахвотна, Праляскоўскі адказаў: "Гэта больш пытанне да кіраўнікоў прадпрыемстваў. Але я не бачу нічога дрэннага ў тым, што на прадпрыемстве, у цэху будуць знаходзіцца газеты і часопісы. Гэта, паводле майго меркавання, зусім нават нядрэнна. Лічу, што на прадпрыемствах газеты і часопісы павінны быць".
Кіраўнік Мінінфарма таксама сцвярджае, што ў краіне не існуе праблемы распаўсюджвання альтэрнатыўнай інфармацыі. "Гэта вялікія казкі нашай апазіцыі, што яе ў чымсьці заціскаюць, не пускаюць кудысьці. Яна часта сама нікуды не ідзе", — заявіў ён. Паводле слоў Праляскоўскага, у краіне праводзіцца "маса розных ток-шоу, круглых сталоў і іншых мерапрыемстваў", у межах якіх можна абмяняцца меркаваннямі, "але многія гэтак званыя незалежныя эксперты іх проста ігнаруюць".
Міністр адзначыў, што ў Беларусі акрамя дзяржаўных ёсць прыватныя, незалежныя газеты і сеткавыя СМІ. Зарэгістравана амаль 2 тысячы друкаваных і 90 электронных выданняў — гэта, як лічыць Праляскоўскі, даволі шмат для адносна невялікай краіны.
У той жа час кіраўнік Мінінфарма прызнаў, што некаторыя дзяржаўныя СМІ займаюць "не заўсёды аб`ектыўную пазіцыю, поўнасцю ігнаруюць недахопы", і міністэрства "крытыкуе іх за бяззубасць". "Ёсць і іншая крайнасць: выданні, дзе няма ніводнага добрага слова пра краіну, грамадства, дзе радуюцца ўсім паражэнням", — дадаў Праляскоўскі.
"А праўда, — лічыць ён, — пасярэдзіне. Журналістыка — гэта люстэрка. Аб`ектыўнай крытыкі (не крытыканства), напэўна, у "Советской Белоруссии", да прыкладу, больш, чым у апазіцыйных, дзе толькі ўсё дрэнна. Свята прайшло — дрэнна, прайшло спартыўнае мерапрыемства — дрэннае мерапрыемства. Штосьці чыноўнік сказаў — глупства гаворыць".
Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 23 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/448/8768
Текущая дата: 25.12.2024