Белорусский портал в Казахстане

Віншаванні Прэзідэнта з нагоды Дня моладзі Беларусі



Дарагія юнакі і дзяўчаты! Ад усёй душы віншую вас з Днём моладзі.

У нашай краіне клопат аб падрастаючым пакаленні з`яўляецца найважнейшым напрамкам дзяржаўнай палітыкі. Моладзь прызнана стратэгічным рэсурсам, які вызначае далейшае развіццё дзяржавы.

Будучыня Беларусі шмат у чым залежыць ад прадпрымальнасці, актыўнасці, ініцыятывы, палітычнай і грамадзянскай адказнасці яе маладых грамадзян. Таму ў нас створаны ўсе ўмовы для атрымання адукацыі і рэалізацыі здольнасцяў у працоўнай і грамадскай дзейнасці.

Галоўнае цяпер — не спыняцца, а настойліва ісці наперад па абраным нашым народам шляху, пераадольваючы любыя цяжкасці. І наколькі паспяхова мы гэта зробім, у многім залежыць ад кожнага з нас.

Са святам! Няхай здзейсняцца вашы мары, а годная праца на карысць Айчыны прынясе беларускаму народу працвітанне і дабрабыт.

Зычу вам шчасця, здароўя і невычэрпнага натхнення.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Звязда
25 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/449/7508
Текущая дата: 15.11.2024