Пра гэта паведамляе Вялікі тэатр Беларусі.
Самая першая Кармэн, а яшчэ Ева, Неле, Фрыгія, Маша, Каханая ў пастаноўках Валянціна Елізар’ева «Кармэн-сюіта», «Стварэнне свету», «Ціль Уленшпігель», «Спартак», «Шчаўкунок», «Карміна Бурана». Поспех гэтых спектакляў шмат у чым вызначыла стаўленне танцоўшчыкаў, якія змаглі выканаць складаныя і наватарскія задачы харэографа. Бржазоўскай апладзіравала публіка практычна ўсяго свету, яе талентам захапляліся, яе абагаўлялі…
Званне народнай артысткі Беларусі яна атрымала, калі ёй было 29 год. Ёй захапляўся знакаміты італьянскі рэжысёр Франка Дзефірэлі. Яна стажыравалася ў Пецярбургу ў Наталлі Дудзінскай, вучаніцы Агрыпіны Ваганавай. Яе вельмі часта параўноўвалі з галівудскай зоркай Одры Хепберн — такая ж вытачаная прыгажосць.
Нават пасля сыходу са сцэны яна не пакідала тэатр, любіла яго да апошняга ўздыху. Ёй было 77 гадоў...
Звязда, 6 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/45/71691
Текущая дата: 26.12.2024