Каля дваццаці іншаземных нашчадкаў вядомага на ўвесь свет мастака Рэпіна, які, як вядома, пад Віцебскам меў сядзібу, упершыню разам прыехалі на віцебскую зямлю.
Прыехалі з Францыі і Швейцарыі, каб на свае вочы ўбачыць, дзе жыў і працаваў іх славуты продак. Праграма візіту вельмі насычаная і завершыцца 20 ліпеня.
Перад тым, як прыехаць у Беларусь, праўнукі і праўнучкі спачатку пабывалі на радзіме мастака — у Харкаўскай вобласці, потым у Маскве, дзе выстаўлены ў музеях ягоныя творы.
Цікава, што сярод нашчадкаў мастака, якія прыехалі у Беларусь, ёсць і студэнты, і бухгалтар універсітэта, інжынер-электратэхнік, дырэктар пачатковай школы, інжынер тэлекамунікацый, выкладчык фізкультуры і іншыя.
Зразумела, вельмі знакавым стане іх наведванне сядзібы Рэпіна ў Здраўнёва пад Віцебскам на беразе Заходняй Дзвіны. Сядзібу гэтую мастак набыў у 1892 годзе. Пасля рэвалюцыі 1917 года ў ёй жыла малодшая дачка Рэпіна са сваёй дачкой. Потым унучка выйшла замуж за святара, і ў іх нарадзіліся тры сыны і дачка. Ім неаднаразова пагражалі рэпрэсіі і высяленне. У 1930-м сям`я пераехала ў Фінляндыю. А пасля смерці Рэпіна — у Францыю. Сядзіба пад Віцебскам, было гэта ў 1990-я, гарэла, але яе беражліва аднавілі, адрэстаўравалі.
Па-свойму ўнікальны візіт арганізуецца пры ўдзеле ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама і абласнога краязнаўчага музея. У рамках візіту намечана сустрэча з прадстаўнікамі ўладаў горада, творчай інтэлігенцыяй.
Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 19 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/450/8056
Текущая дата: 24.12.2024