15-га чэрвеня пайшла з жыцьця паэтка і літаратуразнаўца Сьвятлана Явар.
Сьвятлана Явар нарадзілася ў Менску 11 ліпеня 1968 году ў сям’і вядомага беларускага пісьменьніка Барыса Сачанкі. Скончыла філялягічны факультэт БДУ і асьпірантуру Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі.
Працавала ў розных беларускіх выдавецтвах, ва Ўніверсітэце культуры, Нацыянальным навукова-асьветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны.
Выдала дзьве кнігі паэзіі: “Белы месяц” і “Раніца ў туманах”. 24 траўня яе верш гучаў у праграме нашага радыё "Верш на свабоду". Дзесяць гадоў таму яна была таксама аўтаркай аднайменнай праграмы і кнігі.
Пяру Сьвятланы Явар належыць цэлы шэраг літаратуразнаўчых і крытычных дасьледаванняў і артыкулаў у беларускім і замежным друку, у тым ліку манаграфіі па творчасьці знанага пісьменьніка беларускай эміграцыі Масея Сяднёва.
Раьзвітаньне са Сьвятланай Явар адбудзецца 17 чэрвеня ў 15.30 у рытуальнай зале крэматорыя на Паўночных могілках.
16 чэрвеня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/451/7228
Текущая дата: 15.11.2024