Белорусский портал в Казахстане

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася выстава жывапісу "Італія, айчына натхнення…"



У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася выстава рускага жывапісу са збору музея "Італія, айчына натхнення…". Гэтым паэтычным радком яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя паэт Дзмітрый Веневіцінаў адзначаў асаблівую важнасць сонечнай Італіі для рускіх мастакоў.

У экспазіцыю ўвайшлі работы такіх вядомых майстроў, як Фёдар Матвееў, Сільвестр Шчадрын, Рыгор Чарняцоў, Іван Айвазоўскі, Сакрат Вараб`ёў, Пімен Арлоў, Мікалай Ге і іншыя, у творчасці якіх было увасоблена сонечнае аблічча гэтай ветлівай і яскравай краіны.

Выстава працуе да 4 верасня.

БелаПАН
3 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/452/6911
Текущая дата: 15.11.2024