Грамадская арганізацыя "Рух "За Свабоду" заклікала ўлады Беларусі адмяніць запланаваны на 3 ліпеня "пампезны ваенны парад у нялёгкі для краіны і яе грамадзянаў час".
Як гаворыцца ў адкрытым звароце да кіраўніцтва краіны, "па віне ўладаў Беларусь сёння знаходзіцца ў глыбокім эканамічным і палітычным крызісе".
"Аднак някруглая дата 3 ліпеня (Мінск ад фашыстаў у гэты дзень вызвалялі ў 1944 годзе) будзе на шырокую нагу святкавацца як Дзень незалежнасці (незалежнасці ўладаў ад народу?). Рыхтуецца правядзенне парада з ваеннай тэхнікай: па цэнтры сталіцы праедуць баявыя машыны часоў Другой сусветнай вайны і сучасныя мадэлі, а ў неба на шоу-палёты ўздымуцца самалёты", — нагадваюць аўтары звароту.
"Дзяржава ў каго толькі можна просіць крэдытаў, не аддаўшы яшчэ мільярды долараў папярэдніх пазыкаў, узровень жыцця беларусаў імкліва падае, а ўлады недарэчна ладзяць дарагое мерапрыемства, — адзначае грамадская арганізацыя ў звароце. — Ва ўмовах такога неабгрунтаванага і марнатраўнага шыкавання беларусы маюць поўнае маральнае права разам з ушанаваннем памяці загінулых за Беларусь выказаць свой пратэст кіраўніцтву краіны, якое працягвае жыць не па сродках і спавядае няхітры прынцып: залагодзіць народ відовішчамі".
Нагадаем, аб тым, што парад 3 ліпеня адбудзецца ў Мінску ў поўным аб`ёме, нягледзячы на неюбілейную дату, паведаміла ў канцы мая прэс-служба Міністэрства абароны краіны. Плануецца, што ў парадзе возьмуць удзел выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, курсанты Ваеннай акадэміі, ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ, ваеннаслужачыя 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, 85-й і 86-й брыгад сувязі, 38-й і 103-й асобных мабільных брыгад, транспартных войскаў, зборнай роты ганаровай варты, а таксама зборны аркестр Узброеных сіл.
Перад трыбунамі гледачоў пройдзе тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны, асноўныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі Узброеных сіл Беларусі. У небе над Мінскам жыхары і госці сталіцы змогуць убачыць авіяцыйную тэхніку Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.
Варта адзначыць, што раней у такім складзе ваенны парад праводзіўся толькі па юбілейных датах: у 2009 годзе ў азнаменаванне 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у 2010-м — 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Перад гэтым арганізатары дзейства абмяжоўваліся ўдзелам у парадзе пешых калон.
Паводле інфармацыі прэс-службы Мінабароны, з 17 мая ў межах другога этапу падрыхтоўкі ў Мінскім гарнізоне праходзяць трэніроўкі пешых парадных разлікаў.
Генеральныя трэніроўкі парада плануецца правесці 28 і 30 чэрвеня.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 11 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/452/7116
Текущая дата: 15.11.2024