Белорусский портал в Казахстане

Памёр беларускі пісьменнік Павел Місько



9 чэрвеня на 81-м годзе жыцця памёр пісьменнік Павел Місько. Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) Барыс Пятровіч.

Павел Місько нарадзіўся ў 1931 годзе ў вёсцы Старцавічы (цяпер Знамя) Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся на філалагічным факультэце БДУ, доўгі час працаваў у журналістыцы. Быў карэспандэнтам газеты "Звязда", загадчыкам аддзела культуры выдання "Літаратура і мастацтва", пазней — загадчыкам аддзела навукі і мастацтва часопіса "Полымя" і намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва "Мастацкая літаратура".

Місько стаў вядомы ў першую чаргу як аўтар кніг прозы для дзяцей. Сярод яго твораў — "Прыгоды Бульбобаў", "Зямля ў нас такая" і "Эрпіды на планеце Зямля". Аўтар зборнікаў гумарыстычных твораў, апавяданняў, праявіў сябе таксама як драматург. Яму належыць пераклад "Мёртвых душ" Мікалая Гогаля на беларускую мову.

Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце СБП, час і месца развітання з пісьменнікам і пахавання ўдакладняюцца.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 9 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/456/7045
Текущая дата: 24.12.2024