Гэты дзень з`яўляецца дзвесце васьмідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 85 дзён.
Якія падзеі адбыліся 7 кастрычніка і чым адзначменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 7 кастрычніка
У 1601 годзе адбылося ўрачыстае асвячэнне касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.
У 1897 годзе ў Вільні быў створаны "Бунд" — Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі.
У 1977 годзе ў СССР была прынята новая Канстытуцыя.
Хто нарадзіўся 7 кастрычніка
1918 год: Ізраіль Басаў, беларускі мастак.
1932 год: Іван Пташнікаў, беларускі пісьменнік.
1943 год: Яўген Шыпіла, беларускі акцёр.
Таксама сёння нарадзіліся дацкі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай механікі Нільс Бор і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
7 кастрычніка ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць першапакутніцы Фёклы, паслядоўніцы апостала Паўла. У народзе святую называлі Фёкла-Зароўніца. У ноч на Фёклу сушылі снапы, і для гэтага палілі вогнішчы, якія рабілі з альховых дроў, што не даюць іскраў і не падпаляць салому. На Фёклу малацілі ноччу, а потым ужо займаліся гэтай працай па раніцах.
Гаспадыні прыбіралі на градах апошнюю агародніну: познія буракі, часнок.
Лічылася, што калі ў гэты дзень грымеў гром, зіма будзе мяккая і без снегу.
Sputnik, 7 кастрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/46/71163
Текущая дата: 16.11.2024