Гэты дзень з`яўляецца дзвесце восемдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 77 дзён.
Якія падзеі адбыліся 15 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 15 кастрычніка
У 1925 годзе ў Віцебску быў пушчаны аўтобус.
У 1950 годзе ў амерыканскім Саўт-Рыверы было заснавана Аб`яднанне Праваслаўных Беларусаў.
Хто нарадзіўся 15 кастрычніка
1909 год: Сяргей Ракіта, беларускі паэт.
1931 год: Генрых Шумскі, беларускі скульптар.
1949 год: Аляксей Якімовіч, беларускі пісьменнік.
1978 год: Вольга Фадзеева, беларуская і расійская актрыса
Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Міхаіл Лермантаў і нямецкі філосаф Фрыдрых Ніцшэ.
15 кастрычніка ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць Кіпрыяна і Усцінні. Іх у народзе лічаць барацьбітамі са злымі чарамі, нячысцікамі і духамі.
Тыдзень пасля Пакроваў у некаторых мясцінах Беларусі называлі дзявоцкім летам – у адрозненні ад бабінага. Надвор`е ў гэты час звычайна добрае, сонечнае. Калі ў гэты час чулі гром, меркавалі, што снегу ўзімку не будзе.
Sputnik, 15 ккстрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/46/71196
Текущая дата: 16.11.2024