1 мая ў Беларусі адзначаецца Дзень працы. Традыцыйна ў гэты дзень прафсаюзы праводзяць мітынгі і дэманстрацыі працоўных.
У сталічным Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага пройдзе святочны мітынг Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прысвечаны Дню працы. У ім возьме ўдзел кіраўніцтва федэрацыі, Мінгарвыканкама, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. На мітынгу абмяркуюць сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў Беларусі. Яшчэ адзін першамайскі мітынг ФПБ пройдзе ў сталічным парку імя 50-годдзя Кастрычніка.
На прэс-канферэнцыі 29 красавіка старшыня ФПБ Леанід Козік заявіў, што ўрад павінен прыняць меры па нармалізацыі сітуацыі на фінансава-валютным рынку і па абароне працоўных у такіх умовах. Паводле яго слоў, ФПБ будзе "правяраць і ўдакладняць" інфармацыю пра тое, што каля 600 тысяч работнікаў рэальнага сектара эканомікі прыпынілі сваю дзейнасць. Затым будзе прынятае рашэнне, як рэагаваць на сітуацыю.
Як паведаміў старшыня Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч, РЭП правядзе мітынг на сталічнай плошчы Бангалор, які абяцае стаць галоўным першамайскім мерапрыемствам незалежных прафсаюзаў. Чакаецца, што мітынг збярэ да 500 чалавек. На ім выступяць прадстаўнікі прафсаюза ўсіх рэгіёнаў. У цэнтры іх увагі будуць найбольш актуальныя пытанні сацыяльнай тэматыкі: рост узроўню цэн, праблемы з набыццём валюты, распаўсюджанне кантрактнай сістэмы на прадпрыемствах і іншыя.
Старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук заявіў, што незалежныя прафсаюзы з трывогай сочаць за сітуацыяй з недахопам валюты і ростам цэн, што склалася ў Беларусі, спыненнем працэсаў на шэрагу прадпрыемстваў. "Краіна паслядоўна ішла да гэтай сітуацыі, — сказаў Ярашук. — Мэтай палітыкі беларускіх уладаў было закансерваваць эканамічную мадэль былых савецкіх часоў, а "беларускі цуд" трымаўся выключна на субсідыях". Паводле яго слоў, зараз відавочна, што сітуацыя выходзіць з-пад кантролю, неабходна прымаць рашэнні па мадэрнізацыі і рэструктурызацыі эканомікі, на якія аднак спатрэбяцца два-тры гады.
Як мяркуе Ярашук, ураду ў першую чаргу варта прымаць меры з тым, каб "разблакіраваць сітуацыю з валютай". "Але самае галоўнае — павінны прымацца стратэгічныя рашэнні па лібералізацыі эканомікі, якія ўрад не адзін раз дэклараваў, але не адважваўся ажыццяўляць", — сказаў лідар БКДП.
Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 1 мая 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/460/6230
Текущая дата: 23.12.2024