Белорусский портал в Казахстане

Філатэлісты адзначаюць войтаўства



У Магілёве адкрылася філатэлістычная выстава "Магілёў—Смаленск".

На выставе прадстаўлена больш за два дзясяткі калекцый марак, паштовак і канвертаў. Іх уладальнікі — беларускія і расійскія філатэлісты. Выставу арганізавалі Магілёўскі філіял РУП "Белпошта" і абласное аддзяленне Беларускага саюза філатэлістаў.

Падзея прысвечана памятнай даце з гісторыі Магілёва: 450 гадоў таму горад атрымаў права войтаўства (гарадское кіраванне). Таму на выставе адбылося гашэнне маркіраванага канверта спецыяльным штэмпелем, які выпушчаны "Белпоштай" да гэтай падзеі. Выставу можна наведаць у выхадныя дні і панядзелак (да абеду) у Магілёўскім музычным каледжы імя Рымскага-Корсакава на вуліцы Ленінскай. Уваход свабодны.

Ілона Іванова
Звязда
22 студзеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/463/3902
Текущая дата: 15.11.2024