Белорусский портал в Казахстане

Шлюб па разліку



У Мінску за паўгода праваахоўнікі выявілі дзевяць фіктыўных шлюбаў з іншаземцамі.

Як правіла, паведаміў "Звязде" начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, карыслівыя жыхары іншых краін бралі шлюб з беларускамі, каб атрымаць дазвол на пастаяннае пражыванне.

У рэспубліцы ўжо больш за паўгода дзейнічае прынятая Саўмінам пастанова, якая прадпісвае пры заключэнні шлюбу паміж жыхарамі краіны і замежнымі грамадзянамі прадстаўляць органам унутраных спраў пацвярджэнне таго, што ў такіх выпадках усё зроблена не з карысці. У Мінску супрацоўнікі падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС, якія займаюцца праверкай такіх шлюбаў, падалі ў суды дзевяць іскавых заяў аб прызнанні іх фіктыўнымі. У трох выпадках суды ўжо прынялі рашэнне ануляваць дазвол на пражыванне іншаземцам, а ў шасці — іскавыя заявы знаходзяцца на разглядзе, ці ў адносінах да мужа і жонкі, чый шлюб выклікае шмат пытанняў, праводзіцца праверка. Прызнаныя несапраўднымі шлюбы ў адносінах да трох грамадзян Грузіі, як ануляваны ў гэтых выпадках і дазвол на пастаяннае пражыванне іх у нашай краіне. Шмат пытанняў у праваахоўнікаў узнікла таксама да двух грамадзян Емена, аднаго азербайджанца. Праводзіцца праверка і ў дачыненні да трох шлюбаў беларусак з суседзямі па СНД. Большасць несапраўдных бракаў заключаецца паміж нашымі дзяўчатамі і прадстаўнікамі паўднёвых рэспублік былога СССР: апошнім у такіх выпадках больш проста атрымаць права на пражыванне ў рэспубліцы.

Ігар Грышын
Звязда
26 студзеня 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/467/3992
Текущая дата: 23.12.2024