Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў указ нумар 316 "Аб падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах каардынацыі дзейнасці дзяржорганаў і арганізацый, грамадскіх аб`яднанняў па падрыхтоўцы і правядзенні на высокім арганізацыйным узроўні святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Указам створаны і зацверджаны склад Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання. Яго ўзначаліць прэм`ер-міністр Раман Галоўчанка.
Зацверджаны таксама Палажэнне аб Рэспубліканскім аргкамітэце, план падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў.
Прыняты ўказ будзе садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню насельніцтва, захаванню гістарычнай памяці аб укладзе беларускага народа ў перамогу над фашызмам.
5 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
5 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/47/71137
Текущая дата: 16.11.2024