Белорусский портал в Казахстане

У мінскіх пад`ездах усталююць 30 тысяч аўтаматычных сістэм асвятлення



Да канца года ў Мінску будзе ўсталявана каля 30 тысяч аўтаматычных сістэм асвятлення ў пад`ездах. Рэагаваць яны будуць на шум.

На набыццё сістэм выдаткуюць больш за 500 мільёнаў рублёў. Пра гэта паведаміў намеснік гендырэктара Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Сяргей Пушкоў.

Пушкоў: "Праведзеныя конкурсныя таргі на закуп абсталявання за кошт рэспубліканскага бюджэту, і аформленая дакументацыя на пастаўку блокаў кіравання асвятленнем. Акрамя таго, прадпрыемствамі за ўласныя сродкі закуплена 5688 сістэм кіравання. З іх усталявана ўжо каля 4 тысяч".

Усталяваныя прыборы дазволяць эканоміць да 40% электраэнергіі.

20 кастрычніка 2010
Еўрарадыё

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/470/2376
Текущая дата: 01.11.2024