Са святам аўтамабілістаў і дарожнікаў калегаў віншуе Генеральны дырэктар КУП "Брэстаблдарбуд" Пётр Скарабагацька.
Паважаныя калегі, сябры!
Для Беларусі — сэрца Еўропы — значэнне дарог пераацаніць складана. А для Брэстчыны, якая, па сутнасці, з`яўляецца заходнімі варотамі нашай краіны, дарожная гаспадарка мае асаблівае значэнне. Менавіта зрабіўшы першыя крокі, праехаўшы першыя кіламетры па дарогах нашага рэгіёна, замежныя госці складаюць самыя важныя ўяўленні аб нашай краіне.
Дарогі заўсёды былі і застаюцца адным з галоўных інструментаў у вырашэнні эканамічных і сацыяльных задач. Улічваючы дынамічны стыль развіцця нашага рэгіёна, рэалізацыю Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі, папулярнасць агра- і экатурызму, наша прадпрыемства поўным ходам вядзе будаўніцтва і рэканструкцыю дарожнай гаспадаркі вобласці.
Выконваючы распараджэнне кіраўніка дзяржавы, КУП "Брэстаблдарбуд" прыступіла да рэалізацыі буйнога і значнага праекта — будаўніцтва аб`язной дарогі вакол Нацыянальнага парку "Белавежская пушча". Працягласць яе будзе ўдакладняцца, але ўжо цяпер зразумела, што складзе яна прыкладна 145 кіламетраў толькі па тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Такіх буйных задач і ў такія сціслыя тэрміны дарожнікі яшчэ не выконвалі, бо справіцца трэба за адзін гаспадарчы год. Дарога павінна быць не проста якаснай, але яшчэ і прывабнай для турыстаў, а гэта значыць добраўпарадкаванай, абсталяванай адпаведнай інфраструктурай... Каб лепш уявіць маштаб работ, назаву адну лічбу: працягласць Мінскай кальцавой аўтадарогі складае 54 кіламетры. І будавалася яна не адзін год.
Акрамя таго, у вобласці адбылася, можна сказаць, рэвалюцыйная падзея: "Брэстаблдарбуду" перадалі на баланс, а гэта значыць, пад поўную адказнасць, вуліцы 2 тысяч 178 сельскіх населеных пунктаў. У асноўным гэтая "гаспадарка" дасталася нам у вельмі непрывабным стане, бо будавалася ў свой час не прафесійнымі дарожнікамі, ды і даглядался даволі слаба. Атрымаўшы гэтую "спадчыну", мы правялі інвентарызацыю, і атрымалася 4772 кіламетры ў дадатак да нашых 8356. Аб`ёмы работ узраслі больш як на 50 працэнтаў!
У гэтых вялікіх справах вельмі спатрэбяцца майстэрства і прафесіяналізм брэсцкіх дарожнікаў, уменне працаваць, не шкадуючы часу і сіл, уменне авалодваць новымі тэхналогіямі, без каторых будаўніцтва і ўтрыманне сучасных дарог проста немагчымае.
Так, апошнім часам мы ўсё больш актыўна выкарыстоўваем такую інавацыю як двайная паверхневая апрацоўка з выкарыстаннем бітумных эмульсій, найноўшую тэхніку — "Чыпсілер" і "Урсус". Цяпер услед за намі практычна ўсе нашы калегі прымяняюць бітумныя эмульсіі. А мы былі і застаёмся першымі і адзінымі ў плане прыгатавання халодных гравійна-эмульсійных сумесяў. У нас восем такіх установак.
Узровень брэсцкіх дарожнікаў пацвердзіў і чарговы аўдыт сістэмы менеджменту якасці, сістэмы аховы працы і сістэмы экалагічнай бяспекі. Усе яны адпавядаюць міжнародным стандартам.
Перакананы, людзі ў ярка-аранжавай форме "Брэстаблдарбуда" і надалей будуць рабіць усё магчымае, каб рух па транспартных артэрыях, якія ахінулі жыццёвы прастор Брэстчыны, заўсёды заставаўся максімальна камфортным, зручным і бяспечным!
Са святам, паважаныя калегі! Поспехаў у працы, здароўя і шчасця вам і вашым сем`ям!
Генеральны дырэктар КУП "Брэстаблдарбуд"
Пётр Скарабагацька.
Звязда

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/474/2532
Текущая дата: 22.12.2024